Частка жыхароў акупаваных Алешак эвакуявалася Яны маглі выехаць як ва Украіну, так і ў Расею. Для эвакуацыі было выдзелена 25 аўтобусаў. Тых жыхароў, хто выбраў Украіну, спачатку даставілі ў Анапу, а цяпер адправілі ў Гомель на ваенных самалётах. Іх суправаджае ўкраінскі амбудсмен Дзмітрый Лубінец. Паводле мясцовых уладаў і валанцёраў, у Алешках застаюцца каля 2 000 чалавек. Іх заклікаюць да эвакуацыі і абяцаюць гуманітарную дапамогу.