🔸Палітзняволенага журналіста Ігара Ільяша ўзгадалі ў Вашынгтоне ў часе акцыі Roll Call for Freedom Ля Мемарыялу Лінкальна, дзе рэгулярна ладзяцца праваабарончыя акцыі, зачыталі імёны зняволеных, якія знаходзяцца ў турмах па ўсім свеце за свае перакананні. Сярод іншых, назвалі і імя Ігара Ільяша, якога трымаюць за кратамі ўжо больш за два гады.