🕯У праваслаўных беларусаў Вільні "Дзяды" — кожныя выходныя Яны прыбіраюць беларускія пахаванні на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках. У тым ліку -- Камілы Марцінкевіч на Бернардынскіх могілках. Дзякуючы дапамозе краязнаўцы Ціхана Чарнякевіча ў пошуку пахаванняў выпускнікоў Віленскай беларускай гімназіі наш «ахоўны спіс» папоўніўся новымі імёнамі. Праваслаўныя беларусы заклікаюць на дзядоўскую талаку і да малітоўнага ўспаміну памерлых таксама ўсіх землякоў у Вільні і ў дзядоўскія выходныя дні. ☝️