Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.4%1.7K avg views
Posting 37.4/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 14.5 ❤ 🤬 😢
edited

У Польшчы адхілілі старшыню Канстытуцыйнага трыбунала, што прывяло да абвастрэння шматгадовага канфлікту Будынак судовага органа ахоўвала паліцыя, на вуліцы сабраліся пратэстоўцы. Прэзідэнт Польшчы абвясціў, што разгарнуў самалёт, на якім накіроўваўся ў Сенегал, і вяртаецца назад у Варшаву. Што менавіта адбылося? Увечары 30 кастрычніка суддзя Анна Корвін-Пятроўская абвясціла, што часова бярэ на сябе кіраўніцтва Канстытуцыйным трыбуналам, а яго старшыню Багдана Свенчкоўскага і намесніка Бартломея Саханьскага адхіляе ад выканання абавязкаў на месяц. Паводле яе, кіраўніцтва трыбуналу перашкаджала скліканню агульнага сходу суддзяў, не дапускала да працы новых чальцоў суда, а таксама фармавала склады для разгляду спраў з парушэннем закона. Свенчкоўскі і яго прыхільнікі адхіленне не прызналі. На фоне гэтага каля будынку трыбуналу сабраліся пратэстоўцы. Суддзя Корвін-Пятроўская звярнулася ў паліцыю, папярэдзіўшы пра магчымыя пагрозы жыццю і здароўю супрацоўнікаў установы. Дональд Туск назваў змены ў трыбунале – «аднаўленнем вяршэнства права». Ягоныя палітычныя супернікі называлі гэта «дзяржаўным пераваротам». З чаго ўсё пачалося? Палітычны канфлікт вакол Канстытуцыйнага трыбуналу пачаўся ў 2015-м, калі партыя «Права і справядлівасць» (PiS), якая прыйшла да ўлады, пачала змяняць склад суда. Пасля прыходу да ўлады ўрада Дональда Туска ў 2023-м канфлікт атрымаў новы імпульс. Кіроўная кааліцыя лічыць, што трыбунал страціў незалежнасць праз палітызаваныя прызначэнні, і дамагаецца аднаўлення яго легітымнасці. Прадстаўнікі PiS, наадварот, абвінавачваюць урад у спробе падпарадкаваць сабе судовую ўладу. Вясной 2026 года Сейм абраў новых суддзяў Канстытуцыйнага трыбуналу. Аднак прэзідэнт Наўроцкі адмовіўся прымаць прысягу ў часткі з іх. У выніку абраныя парламентам суддзі не маглі паўнавартасна прыступіць да працы.

Views over time

01K2K31 Oct 05:4311 Nov 21:462.1K31 Oct 05:43: 0 views11 Nov 21:46: 2,080 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
31 Oct 2026, 05:430
11 Nov 2026, 21:462.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.