☝️Падлетак, што зладзіў смяротную аварыю ў Лельчыцкім раёне, быў п'яны. Ягоныя пасажыры таксама Як паведамляе Следчы камітэт, кампанія нецвярозых маладзёнаў пасля сумеснага адпачынку вырашыла «пакатацца па раёне». 17-гадовы хлопец без дазволу ўзяў ключы ад Audi старэйшага брата, і павёз сваіх сяброў насустрач прыгодам. Прыгоды скончыліся трагічна а 3:30 ночы, калі падлетак не даў рады кіраванню: ён спрабаваў вярнуць аўтамабіль з сустрэчнай паласы ў сваю, але легкавік вынесла ў правы кювет, дзе ён ударыўся аб дрэва. Кіроўца выжыў, ён цяпер шпіталізаваны. Пашанцавала і аднаму з пасажыраў – 15-гадоваму маладзёну. А вось трое іхных сяброў (дваім было па 17 і яшчэ аднаму 16 гадоў) загінулі.
Белсат ✔
Subscribers
14.6K
+0 24h
Reach per post (ERR)
11.1%1.6K avg views
Posting
36.9/day
last 25 minutes ago
Reactions per 1K views
14.7
❤ 🤬 😢
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 31 Oct 2026, 09:26 | 0 |
| 11 Nov 2026, 21:46 | 1.7K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.