Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.1%1.6K avg views
Posting 37.0/day last 27 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. 👀 Міліцыя склала адміністратыўны пратакол на магілёўца, які пінаў свайго шпіца Як заяўляюць сілавікі, 30-гадовы гаспадар сабакі патлумачыў свае паводзіны «стрэсавай сітуацыяй»: шпіц выбег на праезную частку і ледзь не патрапіў пад колы аўтамабіля. Думаць над тым, якое пакаранне прызначыць для мужчыны, цяпер будзе суд.

  2. 🤭 «Дзікі ласось, абалдзець!» Нечаканая сустрэча наўпрост на трасе дзесьці ў Беларусі.

  3. 🪤 Сілавікі зноў раставілі свае пасткі ў Telegram – будзьце пільнымі! Гэтым разам яны падрабілі чат-бот праваабаронцаў «Гомельскай вясны». Расказваем, што вядома ☝️

  4. edited

    💬 «Жадаю, каб вам, дарагія МТСаўцы, рабілі тату майстры, якія па вашых SMS вучыліся» Беларус Віктар расказаў у сацсетках, як адзін з айчынных мабільных аператараў займаецца, фактычна, «узаконеным махлярствам» – робіць рассылкі з прапановамі падпісацца на разнастайную «лухту», на якія часта «клююць» дзеці або пенсіянеры. Прычым клікнуць на спасылку чалавек можа нават выпадкова – і гэта адразу ж выліваецца ў грашовыя выдаткі: «Паўгода таму я сварыўся з МТС Беларусь, якія пападпісвалі маю дачку на кучу "левых" рассылак. Нават у МАРГ пісаў зварот, адкуль прыйшоў адказ, што яны пакладуць канец падобнай практыцы. І што вы думаеце? Толькі падлучыў меншага сына, як тут жа гэтыя ўш***кі ўзяліся за сваё - за 26 дзён спісалі 41 рубель. Аказалася, што Янка паспеў падпісацца на "Женские штучки", правілы дарожнага руху і "Майстэрства тату". Блін, я шчыра жадаю, каб вам, дарагія МТСаўцы, рабілі тату майстры, якія па вашых SMS вучыліся!. Разлік просты і абсалютна гнюсны – дачакацца, пакуль пасля размовы дзіця або стары чалавек выпадкова не націсне не тую кнопку на кнопачным тэлефоне. Усё, SMS аўтаматычна адпраўлена! Разумею, што ўсё вырашаецца выключэннем паслугі "Будь в курсе", але ж не заўсёды пра гэтую паслугу ўзгадваеш, калі падлучаеш нумар. А пакуль узгадаеш – гэтыя заразы паспеюць сабе хаця б пару дзясяткаў рублёў урваць». 🤔 А вы сутыкаліся з падобным «легальным метадам адбірання грошай» з боку беларускіх мабільных аператараў?

  5. edited

    💬 «Для мяне гульні з Лукашэнкам пад шыльдаю клопату пра палітвязняў непрымальныя. Гэта здраджвае наймацнейшых духам з нас» Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк (як раней і Эдуард Пальчыс) таксама адзначыла, што не мае энтузіязму адносна новых спробаў выцягнуць рэжым Лукашэнкі на дыялог дзеля вызвалення людзей. «Я была апошняй палітзняволенай, якая размаўляла з Вольгай Маёравай. [...] Вользе было вельмі цяжка. Яна слепла. [...] На яе жоўтай бірцы канцом тэрміну значыўся 2042 год. Мы хадзілі ўпрыцемках па марозе, ад плота да плота "лакалкі" і размаўлялі, размаўлялі. Вольга была шчаслівая, і я была шчаслівая гэтымі размовамі. Ведаеце, што сказала мне тады Вольга? – "Я пратрымаюся, я ўсё выцерплю! Я гатовая быць тут – толькі б даціснулі Лукашэнку, толькі б гэта дапамагло скончыць з рэжымам!" Я хачу сказаць усім, хто лямантуе, хто енчыць – такія людзі як Вольга Маёрава ў лукашысцкіх засценках таксама ёсць. [...] Праблему беларускіх палітвязняў вырашыць толькі ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі. Гнайнік мусіць быць выдалены хірургічным шляхам, а не прыпудраны».

  6. ☝️Афіцыйны Менск стаў закладнікам сваёй ваеннай рыторыкі – Крэмль націскае Масква патрабуе ад Менску «дзеянняў на апярэджанне». Міністр абароны РФ Белавусаў прывёз у Беларусь сцэнар вялікіх вайсковых вучэнняў. Ён кажа пра развязанні на ўзроўні «галоўнакамандуючых», а генералы на нарадзе могуць толькі напружана слухаць. 🔍 Разбіраемся з гэтай сітуацыяй у праграме «Нацыянальны інтарэс». Гавораць Сяргей Пеляса, Зміцер Міцкевіч і Аляксандр Казак.

  7. 👆Карбалевіч мог быць у лазні з Ганчаром і Красоўскім у дзень іхнага знікнення Палітычны аглядальнік прыгадаў дзень, калі выпадковы збег абставінаў, магчыма, выратаваў яму жыццё. Пра два дні, якія ён запомніў назаўсёды, Валер Карбалевіч расказвае ў нашым відэа. 🎙А паслухаць размову цалкам можна ў нашай праграме «Мне толькі спытаць» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»

  8. edited

    😨 Geely перакуліўся як дзіцячая цацка. У Менску няўважлівасць кіроўцы ў часе манёўру прывяла да ДТЗ 45-гадовая кабета, што кіравала легкавіком Opel, не пераканалася ў тым, што змяняе паласу для руху бяспечна – і зачапіла Geely, якім кіравала 31-гадовая жанчына. Маладзейшую кіроўцу накіравалі ў больніцу для абследавання. Усё здарылася на Партызанскім праспекце.

  9. ▶️Жывы эфір «Наш дзень» Абмяркоўваем важнейшыя падзеі дня з нашымі журналістамі ды гасцямі студыі. Сёння гаворым пра зварот былых палітвязняў да Еўразвязу Таксама ў выданні: змены ў выплаце аліментаў у Беларусі, вырак у справе Гараўскага, умовы ЗША для вяртання амбасады ў Менск. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/awvtyjxRNJo

  10. 🔌 Вось такі цуд інжынернай думкі прадаюць у полацкай краме «канфіскату» З такой зарадкаю для тэлефону вы, без сумневаў, прыцягнеце да сябе ўвагу ў якой-кольвек кампаніі. І ўсё гэта толькі за 3 рублі! ✍️ Калі ж без жартаў, то карыстацца падобнай прыладаю смяротна небяспечна.

  11. 💬 «Вы ж бачылі, як Лукашэнка ў апошні раз падмануў Коўла наконт выпуску 200 нашых зняволеных» Былы палітвязень Эдуард Пальчыс вельмі скептычна адрэагаваў на сваёй Facebook-старонцы на адкрыты ліст 73 іншых экс-палітзняволеных да Еўразвязу. «Чамусьці інтуіцыя мне падказвае, што гэты "адкрыты ліст" будзе выкарыстоўвацца ў кулуарных размовах з еўрапейскімі дыпламатамі зусім іншымі асобамі. І вось ужо да гэтых асобаў (а не да падпісантаў ліста) у мяне ёсць канкрэтныя пытанні. [...] Вы ж бачылі, як Лукашэнка ў апошні раз падмануў Джона Коўла наконт выпуску 200 нашых зняволеных. Людзі ўжо сабралі рэчы, іх чакалі родныя каля варотаў, але ў апошні момант усё адмянілі. Я не ведаю, якое эга павінна быць у галаве тых людзей, якія сапраўды думаюць, што вось з імі нехта проста так сядзе пра нешта размаўляць. Тым больш, калі ў вас не будзе ніякага сур'ёзнага рычагу ціску. Паверце, адна дзяржаўная бюракратыя будзе перамаўляцца з іншай, а не з людзьмі, якія не заўжды безпраблемна дакументы па легалізацыі могуць атрымаць. Іншы момант – як нам вызваліць усіх? Абсалютна ўсіх? [...] Як нам даведацца пра ўсіх? Бо сістэма стала настолькі непразрыстай, што мы можам не бачыць новых палітычных вязняў. [...] Я ўжо маўчу пра той пакет законаў і практык, які ператварыў Беларусь у лакальную "КНДР", дзе сілавік прама на вуліцы можа залезці ў тэлефон. Трэба думаць наперад і пра астатнія 9 мільёнаў, якіх мы пакідаем у вялізнай калоніі БССР 2.0» Пальчыса ў каментарах пад пастом падтрымалі прафсаюзны лідар Аляксандр Ярашук ды журналістка Аксана Колб, якія таксама прайшлі праз рэпрэсіі. А Павел Севярынец адзначыў, што да яго аўтары ліста з просьбаю паставіць подпіс наогул не звярталіся.

  12. 💱 Курсы валютаў 26 кастрычніка Беларускі рубель сёння нязначна ўмацаваўся ў дачыненні да ўсіх асноўных валютаў. Найбольш – да долара. #курсывалютаў

  13. ⚽️ У Мёрах – свой «Залаты мяч» Капітан мясцовага футбольнага клубу, які гуляе ў трэцім дывізіёне чэмпіянату Беларусі, атрымаў ад фан-сектару тазік свежых журавінаў з балота Ельня. Якімі б крутымі ні былі Ламін Ямаль або Кіліян Мбапэ, такога трафею яны не здабудуць ніколі...

  14. 💁🏻‍♂️ Міністр падаткаў і збораў РБ расказаў, як ягонае ведамства «трасе» заможных грамадзянаў Тым часам плошча пустой дзяржаўнай нерухомасці ў Беларусі працягвае расці. Ці можна неяк развязаць праблему? І трохі міжнароднай палітыкі: лідарка венесуэльскай апазіцыі вярнулася на радзіму, а ў Сербіі Вучыча адхіляе ад улады палітычная сіла, што нарадзілася са студэнцкага руху. 👀 Глядзіце нашае выданне экспрэс-навінаў проста цяпер

  15. 👀 Маскаваўся пад таксіста, сустракаўся з КДБ у Будапэшце. Стала вядома больш пра Уладзіслава Надзейку, якога Польшча перадала Беларусі ў межах «шпіёнскага абмену» У рэпартажы «Nowa zimna wojna» тэлеканалу TVP раскрываюцца падрабязнасці дзейнасці Надзейкі ў Польшчы. Мужчына жыў у Беластоку, куды перабраўся з Горадні пасля падзеяў 2020 года. Жанчына, да бацькі якой у Беларусі пасля размоваў з Надзейкам прыходзілі сілавікі, расказала журналістам: шпіён хваліўся, што мае вялізныя сумы грошай, заробленыя дзякуючы кантрабандзе цыгарэтаў. Іх, маўляў, хопіць да канца жыцця. Надзейка жыў у люксавых апартаментах у цэнтры гораду, за жытло плаціў толькі наяўнымі. Галоўным поспехам шпіёна стала тое, што ён інфільтраваўся ў парамілітарную арганізацыю «Паспалітае рушэнне» ды здолеў перадаць сілавікам Лукашэнкі прозвішчы ейных чальцоў. Асабістыя сустрэчы Надзейкі з КДБістамі адбываліся ў Будапэшце, бо ў часы кіравання Віктара Орбана спецслужбы РБ і РФ маглі не перажываць за сваю бяспеку ў сталіцы Вугоршчыны. Польская Агенцыя ўнутранай бяспекі затрымала Уладзіслава Надзейку ў верасні 2025 года. А сёлета ў красавіку мужчына стаў часткаю абмену, па выніках якога з турмы быў вызвалены Анджэй Пачобут.

  16. edited

    ☝️Былога сілавіка Гараўскага швейцарскі суд прызнаў вінаватым у датычнасці да выкрадання Анатоля Красоўскага Суд Санкт-Галэну пастанавіў пакараць Юрыя Гараўскага двума гадамі пазбаўлення волі ўмоўна. У справе аб выкраданні Юрыя Захаранкі былы баец САХРу быў апраўданы. ✍️ Бізнесовец Анатоль Красоўскі знік 16 верасня 1999 года. Разам з ім быў выкрадзены апазіцыйны палітык Віктар Ганчар. Ні Красоўскага, ні Ганчара ніколі не знайшлі ані жывымі, ані мёртвымі.

  17. 🔸Дзясяткі былых палітвязняў падпісалі адкрыты ліст з заклікам да Еўразвязу актыўней спрыяць вызваленню людзей з лукашэнкаўскіх турмаў У тэксце, пад якім паставілі свой подпіс 73 асобы (у тым ліку Марыя Калеснікава, Ірына Слаўнікава, Марына Золатава ды іншыя публічныя экс-палітзняволеныя) нагадваецца пра тое, што Беларусь на сёння – краіна ці з не найбольшай колькасцю палітвязняў у свеце. «Мы заклікаем Еўрапейскі звяз стаць актыўным удзельнікам працэсу вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі. Мы просім выкарыстоўваць для гэтага ўсе даступныя сродкі: дыпламатычныя каналы, перамоўныя фарматы, ціск і стымулы, публічную і закрытую працу. Няхай гэтыя намаганні будуць паслядоўнымі і скаардынаванымі, а вызваленне людзей стане пастаянным пунктам парадку дня ў любым кантакце з Менскам і ў любых размовах пра будучыню адносін з Беларуссю. [...] Вызваленне павінна быць часткай устойлівага рашэння, а не разавым эпізодам. Людзі, якія выходзяць на волю, не павінны апынацца ў вымушаным выгнанні без права вярнуцца, а тыя, хто застаецца, не павінны жыць пад пагрозай новага арышту. [...] Дыялог пра людзей і каштоўнасці павінен весціся разам з беларускім грамадствам. Мы заклікаем ЕС слухаць розныя галасы беларусаў, у тым ліку тых, хто прайшоў праз турму, і ўлічваць іх досвед пры выпрацоўцы рашэнняў». Марына Золатава таксама апублікавала на сваёй старонцы ў Facebook аргументы для магчымых крытыкаў адкрытага ліста: «Я пастаянна чую "толькі ціск", "толькі санкцыі". Мінула 6 гадоў. Што змянілася? Я вам скажу, што змянілася. 9 чалавек ужо памерлі, шмат у каго разбуранае здароўе, шмат у каго – сем'і. Найбольш нас цяпер хвалююць дзве тэмы: вызваленне людзей і спыненне рэпрэсіяў. Таму мы і напісалі гэты ліст. Мы нідзе не гаворым пра адмену санкцыяў. Дылема "альбо санкцыі, альбо перамовы" – ілжывая. Мы гаворым пра тое, што людзей трэба ратаваць».

  18. 😨 У Бабруйскім раёне мужчына зваліўся ў калодзеж і загінуў Гэта здарылася сёння ўначы ў вёсцы Узнога. Мясцовая жыхарка пачула на падворку дзіўныя гукі, а калі выйшла з хаты – пабачыла, што на калодзежы адсутнічае металічная накрыўка, што была там раней. Жанчына зазірнула ўглыб і пабачыла ўнізе свайго 70-гадовага мужа без прыкметаў жыцця. Ратаўнікі дасталі ягонае цела з калодзежа каля 5-й раніцы. Папярэдне, незадоўга да трагедыі загінулы ўжываў алкагольныя напоі. 📷 Фота ілюстрацыйнае

  19. 🇺🇦 Зяленскі назваў тры ўмовы, пры якіх Украіна спыніць удары па расейскіх НПЗ Прэзідэнт Украіны заявіў, што атакаваць расейскую нафтавую інфраструктуру даводзіцца ў адказ на ўдары па ўкраінскай энергетыцы. Паводле Уладзіміра Зяленскага, Кіеў можа адмовіцца ад удараў па НПЗ, калі будуць выкананыя тры ўмовы: Расея сапраўды спыніць атакі на энергетычную інфраструктуру Украіны; Starlink адкрые сувязь над тэрыторыяй Расеі для супрацьдзеяння расейскім ракетным устаноўкам; Украіна атрымае дастатковую колькасць ракет-перахопнікаў для комплексаў Patriot. «Яны знішчаюць нашу электраэнергію – нам балюча. А што балюча ім? Нафта, дызель, паліва», – сказаў Зяленскі. Раней Доналд Трамп неаднаразова крытыкаваў украінскія ўдары па расейскіх НПЗ, сцвярджаючы, што яны ўплываюць на цэны на паліва.

  20. edited

    Ягоныя кнігі раскуплялі за некалькі тыдняў, а ягоныя вершы разышліся на цытаты 26 кастрычніка нарадзіўся Анатоль Сыс – адзін з самых яркіх і самабытных беларускіх паэтаў канца ХХ стагоддзя. Пры яго жыцці выйшлі толькі тры зборнікі, але творчасць Сыса паўплывала на цэлае пакаленне беларускіх літаратараў.

  21. Older posts