👀 Міліцыя склала адміністратыўны пратакол на магілёўца, які пінаў свайго шпіца Як заяўляюць сілавікі, 30-гадовы гаспадар сабакі патлумачыў свае паводзіны «стрэсавай сітуацыяй»: шпіц выбег на праезную частку і ледзь не патрапіў пад колы аўтамабіля. Думаць над тым, якое пакаранне прызначыць для мужчыны, цяпер будзе суд.