Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.1%1.6K avg views
Posting 37.0/day last 13 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢

🔸Дзясяткі былых палітвязняў падпісалі адкрыты ліст з заклікам да Еўразвязу актыўней спрыяць вызваленню людзей з лукашэнкаўскіх турмаў У тэксце, пад якім паставілі свой подпіс 73 асобы (у тым ліку Марыя Калеснікава, Ірына Слаўнікава, Марына Золатава ды іншыя публічныя экс-палітзняволеныя) нагадваецца пра тое, што Беларусь на сёння – краіна ці з не найбольшай колькасцю палітвязняў у свеце. «Мы заклікаем Еўрапейскі звяз стаць актыўным удзельнікам працэсу вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі. Мы просім выкарыстоўваць для гэтага ўсе даступныя сродкі: дыпламатычныя каналы, перамоўныя фарматы, ціск і стымулы, публічную і закрытую працу. Няхай гэтыя намаганні будуць паслядоўнымі і скаардынаванымі, а вызваленне людзей стане пастаянным пунктам парадку дня ў любым кантакце з Менскам і ў любых размовах пра будучыню адносін з Беларуссю. [...] Вызваленне павінна быць часткай устойлівага рашэння, а не разавым эпізодам. Людзі, якія выходзяць на волю, не павінны апынацца ў вымушаным выгнанні без права вярнуцца, а тыя, хто застаецца, не павінны жыць пад пагрозай новага арышту. [...] Дыялог пра людзей і каштоўнасці павінен весціся разам з беларускім грамадствам. Мы заклікаем ЕС слухаць розныя галасы беларусаў, у тым ліку тых, хто прайшоў праз турму, і ўлічваць іх досвед пры выпрацоўцы рашэнняў». Марына Золатава таксама апублікавала на сваёй старонцы ў Facebook аргументы для магчымых крытыкаў адкрытага ліста: «Я пастаянна чую "толькі ціск", "толькі санкцыі". Мінула 6 гадоў. Што змянілася? Я вам скажу, што змянілася. 9 чалавек ужо памерлі, шмат у каго разбуранае здароўе, шмат у каго – сем'і. Найбольш нас цяпер хвалююць дзве тэмы: вызваленне людзей і спыненне рэпрэсіяў. Таму мы і напісалі гэты ліст. Мы нідзе не гаворым пра адмену санкцыяў. Дылема "альбо санкцыі, альбо перамовы" – ілжывая. Мы гаворым пра тое, што людзей трэба ратаваць».

Views over time

01K2K26 Oct 09:1511 Nov 21:461.9K26 Oct 09:15: 0 views11 Nov 21:46: 1,860 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
26 Oct 2026, 09:150
11 Nov 2026, 21:461.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.