☝️Былога сілавіка Гараўскага швейцарскі суд прызнаў вінаватым у датычнасці да выкрадання Анатоля Красоўскага Суд Санкт-Галэну пастанавіў пакараць Юрыя Гараўскага двума гадамі пазбаўлення волі ўмоўна. У справе аб выкраданні Юрыя Захаранкі былы баец САХРу быў апраўданы. ✍️ Бізнесовец Анатоль Красоўскі знік 16 верасня 1999 года. Разам з ім быў выкрадзены апазіцыйны палітык Віктар Ганчар. Ні Красоўскага, ні Ганчара ніколі не знайшлі ані жывымі, ані мёртвымі.