Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.1%1.6K avg views
Posting 37.0/day last 26 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. edited

    🥳 Пасля прызнання паразы Александарам Вучычам на вуліцы Бялграда выйшлі тысячы людзей Перамогу на парламенцкіх выбарах атрымала студэнцкая апазіцыя, якая два гады ладзіла пратэсты супраць улады. Кадры са святкаванняў у сербскай сталіцы. ☝️

  2. 🇻🇪 «Я тут, з вамі». Лідарка венесуэльскай апазіцыі вярнулася на радзіму пасля дзесяці месяцаў адсутнасці Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Марыя Карына Мачада вярнулася ў Венесуэлу пасля амаль дзесяці месяцаў за мяжой. Пра сваё вяртанне яна паведаміла кароткім паведамленнем: «Я тут, з вамі». Паводле паведамленняў яе паплечнікаў, за апошнія месяцы Мачада неаднаразова спрабавала вярнуцца дадому, але гэтыя планы зрываліся. Пасля таго, як улады не дапусцілі яе да ўдзелу ў выбарах, а перамогу абвясціў Нікалас Мадура, Мачада стала адным з галоўных сімвалаў венесуэльскай апазіцыі. Яе вяртанне адбываецца на фоне працяглага палітычнага супрацьстаяння і патрабаванняў дэмакратычнай апазіцыі правесці свабодныя выбары.

  3. 🇷🇸 Вучыч прызнаў паразу пасля двух гадоў пратэстаў Прэзідэнт Сербіі Александар Вучыч заявіў, што ягоная партыя прайграла датэрміновыя парламенцкія выбары, а перамогу атрымаў апазіцыйны «Студэнцкі спіс». Паводле папярэдніх ацэнак, рух можа атрымаць большасць месцаў у парламенце. Выбары сталі вынікам амаль двух гадоў масавых студэнцкіх пратэстаў, якія пачаліся пасля трагедыі ў Нові-Садзе, дзе ў 2024 годзе абрынуўся навес чыгуначнага вакзала і загінулі 16 чалавек.

  4. 💬 «Расея трымае Лукашэнку за горла» Паводле палітычнага аглядальніка Ігара Тышкевіча, цяпер у афіцыйнага Менску з'явілася больш магчымасцяў для манеўру паміж Расеяй, ЗША, Кітаем і нават турэцка-азербайджанскім кірункам. «Уцягванне ў вайну, якую Расея не можа выйграць саматужкі, станам на сёння я лічу менш верагодным, чым паўтара года таму» Аднак гэта не азначае, што Крэмль адмовіўся ад сваіх планаў. На думку эксперта, цяпер Масква спрабуе зрабіць Беларусь «таксічным» партнёрам для Захаду і Усходу, каб паказаць, што дамаўляцца з Менскам без яе няма сэнсу.

  5. 💥 Ноччу грымела ў Варонежы, Мелітопалі і на чыгунцы ў Свярдлоўскай вобласці Украінскія дроны масавана атакавалі Варонеж. Паводле паведамленняў мясцовых уладаў і расейскіх Telegram-каналаў, у горадзе пасля працы СПА ўзніклі шматлікія пажары, былі пашкоджаныя дамы, бізнес-цэнтр і аўтамабілі. Выбухі таксама чулі ў акупаваным Мелітопалі. Яшчэ адзін інцыдэнт адбыўся ў Свярдлоўскай вобласці Расеі: з рэек сышлі 20 вагонаў грузавога цягніка, загарэліся сем цыстэрнаў з палівам.

  6. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 Экс-палітвязень Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве Беларус з 20 верасня начаваў у намёце, трымаўся дыеты і быў без сувязі. Ён расказаў «Белсату», чаму ён гэта зрабіў. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 Навошта школьнікаў водзяць у калоніі? Абмяркуем дзіўныя метады выхавання ў Беларусі разам з былой палітзняволенай, псіхалагіняй і дарадцам Святланы Ціханоўскай. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 «Я ніколі раней не хацеў забіць ніводнага чалавека» Зяленскі ў інтэрв'ю брытанскаму прадпрымальніку распавёў пра цану міру, Бучу і рознагалоссі з Трампам. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. #штопачытаць

  7. 💥 #галоўнае за 25 кастрычніка ✔️У Бранскай вобласці непадалёк ад расейска-беларускай мяжы загінуў машыніст грузавога цягніка. Па лакаматыве ўдарыў дрон-камікадзэ ✔️МЗС РБ раіць беларусам устрымацца ад паездак у некаторыя краіны Еўропы, бо там «отмечается резкое осложнение внутриполитической обстановки» ✔️Аэрапорт Коўна ўначы спыняў працу на гадзіну з лішкам. Усё праз метэазонд з Беларусі ✔️Блогер і былы палітычны вязень Павел Спірын на цэлы месяц стаў добраахвотным «пустэльнікам». Ён расказаў «Белсату», чаму пайшоў на такі крок ✔️Уначы РФ нанесла ўдары ажно па чатырох гіпермаркетах ўкраінскай сеткі «Эпіцэнтр» ✔️На тэрыторыі Свята-Елісавецінскага манастыра стралялі з гранатамёта ✔️Еўропа зноў перавяла стрэлкі гадзіннікаў, а Беларусь не. Які падыход больш сэнсоўны? ✔️Belavia ад сённяшняга дня пачала лётаць у Бангкок ✔️Чарговы стары артэфакт з беларускага хутара – сшытак з беларускамоўным рашэннем задачак па алгебры ✔️Балгарыя выбірае прэзідэнта. Хутчэй за ўсё, спатрэбіцца другі тур #рэпрэсіі: ▫️«Яны глядзелі на нас зверху, як на малпаў, калі мы гулялі ў дворыку для шпацыраў». Навошта ў беларускія калоніі водзяць на экскурсіі школьнікаў?

  8. Маргарыта Ляўчук заспявала з журналістам «Белсату» Алесем Залеўскім ☝🏻Гэтая неспадзяванка здарылася ў жывым эфіры «Студыі Белсат». Паглядзіце, што атрымалася 🤩 А поўную размову глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎬

  9. 🐶 «Спачатку пачастуй майго сябра» Вельмі ветлівы сабака завірусіўся ў сацсетках – ён ніколі не бярэ ласунак з рук гаспадара першым, калі побач стаіць ягоны невідушчы сябрук. Паглядзіце на мілату 🥰

  10. 🏠Кватэры ў Менску ўжо даражэй чым у Вільні. Як так?! Што будзе далей з цэнамі на нерухомасць, раскажам у новым выданні праграмы «Атма$фера». Бізнесовец Аляксандр Кныровіч раскрывае падман з арэндным жытлом у Беларусі. ➡️ https://youtu.be/xUrQGUjwUmE

  11. 💬 «Пасля 5 гадоў, праведзеных у турме, я зразумеў, што чалавек можа стаміцца ад пастаяннай прысутнасці іншых людзей» Блогер і былы палітычны вязень Павел Спірын на цэлы месяц стаў добраахвотным «пустэльнікам». Чым ён кіраваўся, калі пастанавіў зладзіць такі незвычайны «эксперымент»? Павел расказаў «Белсату» пра тое, як выправіўся ў лес без гаджэтаў і сувязі, каб наноў адкрыць сябе. ✅ Чытайце размову па спасылцы 🔗 Калі вы ў Беларусі, карыстайцеся гэтым лінкам

  12. edited

    ☝️Губернатар Бранскай вобласці паведаміў пра смерць машыніста грузавога цягніка «Бранск-Гомель» Цягнік быў атакаваны дронам-камікадзэ ў Навазыбкаве непадалёк ад расейска-беларускай мяжы. 44-гадовага мужчыну тэрмінова шпіталізавалі, аднак выратаваць яго не змаглі.

  13. edited

    💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат» У сённяшнім выданні: 🔸Вялікая ўгода ЗША і Расеі: што чакае Беларусь? Пра што Лукашэнка дамаўляецца з Вашынгтонам? Ці аслабляюць пратэсты і палітычныя крызісы пазіцыі ЕЗ у перамовах пра Украіну? Абмяркуем з палітычным аналітыкам Ігарам Тышкевічам 🔸Крызіс беларускага ІТ і штучны інтэлект у медыцыне абмяркуем з архітэктарам у галіне лічбавай эканомікі Майкам Ананьіным 🔸З Маргарытай Ляўчук пагаворым пра жыццё ва Украіне, музыку і новыя канцэрты Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/s0E10TvIASI

  14. ❤️ Мілата ці крыпата? Недзе ў Гарадзенскай вобласці заўважылі смеццевоз вось з такім «аздабленнем». Кіроўцу, які ехаў следам, насмяшыла тое, што ён пабачыў. Але не ва ўсіх у каментарах аналагічныя эмоцыі: «Мне заўсёды сумна на гэта глядзець. Калі гэта не ШІ».

  15. 🪄 Лукашэнкаўскія чыноўнікі – выпускнікі Хогвартсу? Ну а як яшчэ патлумачыць тую магію, на якую яны здольныя: бац – і забруджаная радыяцыяй зямля з Гомельшчыны раптам становіцца прыдатнай для сельскай гаспадаркі! ✍️ Дзмітрый Семчанка «праганяе» актуальныя навіны тыдня праз свой «Дэкодар» і робіць іх простымі ды зразумелымі для ўсіх. Глядзіце свежае выданне проста цяпер!

  16. 💬 «Яны глядзелі на нас зверху, як на малпаў, калі мы гулялі ў дворыку для шпацыраў» Журналістка Ксенія Луцкіна, што правяла ў зняволенні больш за 3,5 гады, прыгадала, як у СІЗА і ў калонію, дзе яе трымалі, рэгулярна вадзілі на «экскурсіі» школьнікаў ды студэнтаў. Выглядае як нейкая «дзіч», але для сучаснай Беларусі гэта цалкам «нармальная» практыка. Больш за тое, каб абудзіць у школьнікаў дадатковую цікавасць, ім нават дазваляюць задаваць вязням пытанні. «Пытаюць і пра тое, як карыстацца ў калоніі мабільным тэлефонам. Для іх жа немагчыма ўявіць, як гэта – калі няма ніякага тэлефону і інтэрнэту, а тэлефанаванні родным паводле раскладу чатыры разы на месяц» ✅ Чытайце вялікі матэрыял на нашым сайце 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

  17. 🤔 Бусел у Беларусі ў канцы кастрычніка – незвычайная з’ява У такі час гэтыя птушкі ўжо грэюцца дзесьці ў Егіпце. Гэтага ж нешта змусіла застацца ў Бабруйску 💁🏻‍♂️

  18. 💁🏻‍♂️ МЗС РБ раіць беларусам устрымацца ад паездак у некаторыя краіны Еўропы, бо там «отмечается резкое осложнение внутриполитической обстановки» Маюцца на ўвазе пратэсты, якія ўжо некалькі тыдняў працягваюцца ў Францыі, Італіі ды Албаніі, а ў апошнія дні распаўсюдзіліся таксама на Іспанію ды Партугалію. Усе названыя вышэй краіны (а таксама Бельгію) МЗС Лукашэнкі лічыць небяспечнымі для грамадзянаў РБ у гэты момант. Паездкі туды (калі няма вострай неабходнасці) раяць перанесці. Тым жа беларусам, якія ўжо знаходзяцца ў ахопленых пратэстамі краінах, рэкамендуюць захоўваць павышаную пільнасць і пазбягаць месцаў правядзення масавых акцыяў.

  19. 👀 Аэрапорт Коўна ўначы спыняў працу на гадзіну з лішкам. Паведамляецца, што праз «гібрыдную атаку з тэрыторыі Беларусі» Гэтым разам, праўда, гаворка ідзе не пра дрон, а пра метэазонд з кантрабанднымі цыгарэтамі. Ковенскі аэрапорт не функцыянаваў з 23:37 па 01:10 мясцовага часу. Пасажырам, якіх закранула сітуацыя, раяць звяртацца ў авіякампаніі, што абслугоўваюць іхныя рэйсы. Год таму праз метэазонды з цыгарэтамі шмат разоў спынялі працу аэрапорту Вільні. Сёлета гэта здараецца даволі рэдка.

  20. Older posts