🇺🇦 Зяленскі назваў тры ўмовы, пры якіх Украіна спыніць удары па расейскіх НПЗ Прэзідэнт Украіны заявіў, што атакаваць расейскую нафтавую інфраструктуру даводзіцца ў адказ на ўдары па ўкраінскай энергетыцы. Паводле Уладзіміра Зяленскага, Кіеў можа адмовіцца ад удараў па НПЗ, калі будуць выкананыя тры ўмовы: Расея сапраўды спыніць атакі на энергетычную інфраструктуру Украіны; Starlink адкрые сувязь над тэрыторыяй Расеі для супрацьдзеяння расейскім ракетным устаноўкам; Украіна атрымае дастатковую колькасць ракет-перахопнікаў для комплексаў Patriot. «Яны знішчаюць нашу электраэнергію – нам балюча. А што балюча ім? Нафта, дызель, паліва», – сказаў Зяленскі. Раней Доналд Трамп неаднаразова крытыкаваў украінскія ўдары па расейскіх НПЗ, сцвярджаючы, што яны ўплываюць на цэны на паліва.