Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.0/day last 23 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. 🚞 Цягнікі затрымліваліся ажно на тры гадзіны. Што за інцыдэнт здарыўся на чыгунцы пад Менскам? А таксама: лукашэнкаўскія чыноўнікі забараняюць увоз тавараў з Латвіі, зніклую ў Непале беларуску так і не знайшлі, сэрвіс таксі ад «Яндэксу» ачуняў пасля атакаў на дата-цэнтры. 👀 Глядзіце нашае экспрэс-выданне навінаў проста цяпер

  2. 💬 «Незалежна ад таго, што кажа Лукашэнка, я заўсёды верыў і адчуваў, што большасць беларусаў не хоча ўвязвацца ў вайну з NATO і Украінаю» Наш журналіст Сяргей Пеляса ў часе Варшаўскага форуму бяспекі паразмаўляў з былым камандуючым войскамі ЗША ў Еўропе генерал-лейтэнантам Бэнам Годжэзам. ❓Ці рыхтуе Крэмль Беларусь для «гарачай» вайны? ❓Чаму NATO слаба дае рады з гібрыднымі атакамі Расеі? ❓Ці застаецца актуальнай пагроза Сувальскаму калідору? ✅ Чытайце вялікую размову на нашым сайце 🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі

  3. edited

    ☝️Праваабаронцы: памежнік з Хойнікаў быў асуджаны па «справе Гаюна», яму далі 3,5 года калоніі Гаворка пра 31-гадовага Артура Сыраквашу, які быў зампалітам памежнай заставы. Гомельскі абласны суд прызнаў мужчыну вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Сыраквашу накіравалі адбываць у віцебскую калонію № 3, ён знаходзіцца ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд быў вынесены яшчэ год таму, аднак інфармацыя пра яго дайшла да праваабаронцаў толькі цяпер.

  4. 😨 Мужчына загінуў ад удару токам на Віцебшчыне – ён дапамагаў знаёмай рамантаваць дах Паведамляецца, што ў нейкі момант небарака выпадкова зачапіў высакавольтавы кабель з парушанай ізаляцыяй. Ад электрычнага ўдару ён страціў раўнавагу і ўпаў на зямлю. Атрыманыя ў выніку гэтых двух сітуацыяў траўмы сталіся для яго фатальнымі. Здарэнне адбылося ў Сенненскім раёне.

  5. 🚦На менскім праспекце Незалежнасці сутыкнуліся два легкавікі – кіроўца аднаго з іх праігнараваў чырвонае святло Грубае парушэнне, здзейсненае 25-гадовым маладзёнам з Hyundai, прывяло да аварыі з Mercedes. Людзі ў ДТЗ не пацярпелі.

  6. 🧝БЧБ-эльфы. Чулі пра такіх? А між тым яны і сапраўды існуюць, толькі не ў казках, а ў беларускіх сацсетках. І там разгарнулася сапраўдная барацьба: боты з розных бакоў спрачаюцца, атакуюць пасты і нават ваююць адно з адным. 🤖 Хто такія БЧБ-эльфы, з кім яны змагаюцца і хто стаіць за гэтай вайной у каментарах? Тлумачыць Павел Лібер. А размову цалкам глядзіце ў шоу «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат Life»!

  7. ⚡️ У сеціве разышліся чуткі, што Кім Чэн Ын нібыта ў коме. Але ён ужо з’явіўся на новых фота Брытанскі таблоід The Sun падхапіў непацверджаныя паведамленні, што кіраўнік КНДР нібыта перанёс кровазліццё ў мозг і быў тэрмінова дастаўлены на лячэнне ў Кітай. Некаторыя паведамленні ў сацсетках пайшлі яшчэ далей і абвясцілі пра яго смерць. Аднак ні Пхеньян, ні Пекін гэтага не пацвярджалі, а незалежных доказаў шпіталізацыі няма. Больш за тое, 20 кастрычніка паўночнакарэйскія дзяржаўныя медыі апублікавалі новыя фотаздымкі Кім Чэн Ына. Сцвярджаецца, што напярэдадні ён разам з жонкай і дачкой наведаў выставу адзення і абутку. Падобныя чуткі пра крытычны стан і нават смерць Кім Чэн Ына ўжо ўзнікалі ў 2020 годзе, але тады таксама не пацвердзіліся.

  8. 🤦️️️️️️ «Зяленскі не дапамагае». Трамп зноў раскрытыкаваў прэзідэнта Украіны Доналд Трамп заявіў, што Уладзімір Зяленскі нібыта не хоча заканчваць вайну, і выказаў меркаванне, што перамовы ад імя Украіны мог бы весці нехта іншы. Пры гэтым Трамп заявіў, што Расея «добра паводзіцца адносна Украіны», бо нібыта «не паказала нават блізка таго, на што здольная». «Магчыма, Зяленскаму пара даручыць камусьці іншаму весці перамовы», – сказаў прэзідэнт ЗША. Трамп таксама паўтарыў, што хоча як мага хутчэйшага заканчэння вайны, і заявіў, што Зяленскі мог дамовіцца раней на больш выгадных умовах.

  9. 💪 «З гонарам запісваем імя ў гісторыю» Беларускія добраахвотнікі бралі ўдзел у аперацыі «Вівальдзі» на ўсходзе Украіны – вялі выведку, пракладалі маршруты для штурмавых групаў, ладзілі засады і бралі расейскіх вайскоўцаў у палон. Некалькі беларусаў атрымалі ўзнагароды ад украінскага камандавання. Сярод іх – Дзяніс Урбановіч з пазыўным Ваўкалак. За некалькі месяцаў «Вівальдзі» украінскія войскі вызвалілі каля 277 км² тэрыторыі. І ў гэтай гісторыі ёсць свой беларускі след: 👉️️️️️️ Чытайце на старонцы 🔗️️️️️️ Гэты лінк адкрыецца з Беларусі

  10. 💥 Беспілотнікі атакавалі станцыю «Нікольская» у Тамбоўскай вобласці Яна з'яўляецца важным вузлом паліўнай інфраструктуры, паколькі адказвае за транспартаванне і пастаўку паліва адначасова ў некалькі расейскіх рэгіёнаў.

  11. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 Не толькі абарона бізнесу, але і кантроль за грашыма Навошта ў Беларусі рыхтуюць новы закон для маркетплэйсаў? Спыталі ў эксперта, як улады збіраюцца кантраляваць гэтую сферу. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 Чайлдфры, TikTok і англасаксы Разабраліся, хто, на думку ідэолагаў, перашкаджае беларусам нараджаць дзяцей. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 Год таму абрабавалі Луўр Што вядома пра гэтае злачынства, каго лічаць падазраваным і ці ёсць вынікі пасля года расследавання? Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. #штопачытаць

  12. 🍂 Восень у старажытнай Ельні Месца, дзе прырода захавала свой адвечны рытм жыцця. Заказнік «Ельня» – адно з найбуйнейшых верхавых балот Еўропы, узрост якога перавышае 9000 гадоў. ☝️

  13. ☝️Прысуд сужэнцам Ліпскім: 24 і 22 гады за намер забойства Прысуд Менскага абласнога суду ад ліпеня гэтага года сёння набыў моц. Сцвярджаецца, што Уладзімір і Раіса Ліпскія намерваліся забіць 42 чалавек, раней ішла гаворка пра 52. Гэта суддзі, пракуроры, іншыя супрацоўнікі праваахоўных органаў, медычныя супрацоўнікі. У матэрыялах справы сцвярджаецца, што сын кіраваў бацькамі, якія «аб’ядналіся ва ўстойлівую арганізаваную групу і распрацавалі сумесны злачынны план па пазбаўленні жыцця 42 чалавек». Крымінальную справу ў дачыненні сына Аляксандра Ліпскага спынілі 24 снежня 2025 года ў сувязі з ягонай смерцю. Сужэнцы Ліпскія сваю віну не прызналі і падалі апеляцыйную скаргу. Аднак Вярхоўны суд пакінуў прысуд першай інстанцыі без зменаў. ☝️

  14. edited

    ☝️«Двіж» атрымаў узнагароду журы на Шчэцінскім кінафестывалі-2026 Фільм зняў рэжысёр Аляксандр Гарадко, прадусар – тэлеканал «Белсат». Міжнароднае журы адзначыла фільм за «погляд на свет без межаў і войнаў». «Двіж» распавядае гісторыю беларускага рэпера Макса Каржа і субкультуры, якая развілася вакол яго музыкі. Гэта гісторыя дзясяткаў тысяч маладых людзей, якія наведваюць яго канцэрты. Таксама гэта гісторыя пра ідэнтычнасць, супольнасць і неабходнасць самавыяўлення праз межы. Шчэцінскі кінафестываль – гэта міжнароднае мерапрыемства, прысвечанае дакументальнаму і аўтарскаму кіно, якое прэзентуе фільмы з Польшчы, Еўропы і іншых краін. Фестываль дае пляцоўку для сустрэч кінематаграфістаў, гледачоў і прадстаўнікоў кінаіндустрыі, прасоўваючы фільмы, якія закранаюць важныя сучасныя праблемы. ✌️

  15. edited

    ☝️«Вёску практычна нішчаць»: пад Чэрвенем закрылі адзіную краму У вёсцы Калодзежы Чэрвеньскага раёну закрылі адзіную краму. Мясцовыя жыхары звярнуліся па дапамогу праз TikTok і просяць яе вярнуць: для многіх, асабліва пажылых людзей, гэта была адзіная магчымасць купіць прадукты побач з домам. «Засталася адна адзіная кропка, якая паказвала, што вёска пакуль яшчэ жывая. Але зараз нашую краму закрылі», — гаворыцца ў звароце. Да бліжэйшай крамы ў Чэрвені каля 10 кіламетраў. Цяпер у Калодзеж прыязджаюць аўталаўкі, але, паводле мясцовых, яны не вырашаюць праблему. «Калі адкрытая крама, пажылы чалавек там можа купіць сабе хаця б буханку хлеба, большага можа яму і не трэба. А калі крамы няма, даводзіцца доўга чакаць, каб прыехала аўталаўка. А потым здзіўляюцца, чаму людзі збягаюць з вёсак. Таму што вёску практычна нішчаць», — падсумоўваюць вяскоўцы. Жыхары Калодзежа таксама кажуць, што крама была часткай паўсядзённага жыцця, а пасля яе закрыцця ў вёсцы амаль не засталося месцаў, дзе людзі могуць сустрэцца. ☝️

  16. 💥 #галоўнае за 19 кастрычніка ✔️Улады Літвы лічаць, што «Наш дом» Вольгі Карач можа несці пагрозу нацыянальнай бяспецы ✔️Святлана Ціханоўская стала з’яўляцца на публіцы без заручальнага пярсцёнка ✔️Невядомыя ціснуць на Сяргея Мельянца і хочуць «зачысціць» ягоную ініцыятыву па раздачы прадуктаў малазабяспечаным беларусам Варшавы ✔️Польскія памежнікі знайшлі здаравенны метэазонд з 15 тысячамі пачкаў цыгарэт ✔️Мінулай ноччу дрон лётаў над Берасцейшчынай, а гэтым ранкам БПЛА назіралі над Гомлем ✔️На будоўлі менскага метро загінуў рабочы – ён зваліўся з 7-мятровай вышыні ✔️Макрон звярнуўся да французаў на фоне масавых пратэстаў па ўсёй краіне ✔️Хто разбурае сямейныя каштоўнасці беларусаў? У ідэолагаў ёсць адказ, і нават не адзін ✔️Сваякі беларускі, зніклай падчас страшнай паводкі ў Непале, зладзілі развітальную цырымонію. Цела дзяўчыны так і не знайшлі ✔️У польскае мястэчка на турнір па каратэ прыехалі 11 беларусаў. Памежнікі загадалі ім пакінуць краіну, бо ў пашпартах – «няправільны» тып візы ✔️Камітэт дзяржантролю выявіў, што дзіцячым футбольным трэнерам з Горадні налічвалі зарплату за заняткі, якіх яны не праводзілі ✔️Усе суседзі падняліся, а ў Беларусі – мінус тры пазіцыі. Аналізуем новы даклад Economic Freedom of the World #рэпрэсіі: ▫️Малады афіцэр спецназу быў асуджаны на 19 гадоў за «здраду дзяржаве». Гэта здарылася яшчэ ў траўні ▫️Міліцыя прыехала з пытаннямі да суседзяў былога журналіста «Белсату» Сяргея Скулаўца, а таксама наведалася да сваякоў Змітра Панкаўца ▫️Былая палітзняволеная Ася Булыбенка паказала артэфакты і малюнкі, якія сама стварала ў калоніі

  17. 🤯 Хрыстос прызямліўся ў Магілёве? Жыхарка абласнога цэнтру падзялілася кадрамі, на якіх відаць, як рыбак дайшоў да сярэдзіны так званага Фацінскага заліву на Дняпры (і не патануў). Насамрэч ніякіх цудаў тут няма – проста затока настолькі моцна абмялела, што вада не дастае нават да каленаў 💁🏻‍♂️

  18. edited

    🥤У Віцебску ёсць графіці з «прапаршчыкам Шматко». Актор, які яго граў, асабіста «зацаніў» твор Аляксей Маклакоў выклаў на сваёй старонцы ў Threads відэа, дзе кажа, што яго цешыць, што «в городе Витебске с большим уважением отнеслись к нашему сериалу». ✍️ Камедыйны серыял «Салдаты» паказвалі ў эфіры каналу «Рен ТВ» з 2004 па 2011 год, ён у іранічнай манеры расказваў пра жыццё расейскай арміі ды быў папулярны ў тым ліку ў Беларусі.

  19. 🤔 У польскае мястэчка на турнір па каратэ прыехалі 11 беларусаў. Памежнікі загадалі ім пакінуць краіну, бо ў пашпартах – «няправільны» тып візы Дзіўнаватая гісторыя здарылася на выходных. На чэмпіянат свету сярод кадэтаў і юніёраў да 21 года, які адбываўся ў горадзе Бельска-Бяла на поўдні Польшчы, завіталі 15 спартоўцаў з Беларусі ды Расеі, хоць арганізатары іх не запрашалі. Больш за тое, удзел каратыстаў з грамадзянствам РБ і РФ у міжнародных спаборніцтвах забаронены сусветнай федэрацыяй гэтага віда спорту. Аднак беларусы і расейцы ўсё роўна прыехалі на месца турніру. Арганізатары выклікалі памежнікаў, а тыя спраўдзілі пашпарты спартоўцаў і высветлілі, што ў Польшчу яны патрапілі дзякуючы турыстычным візам. Гэта не адпавядала сапраўднай мэце візіту, таму «Страж Гранічна» выдала ім загад пакінуць тэрыторыю Польшчы цягам 8 дзён. ✍️ Застаецца адкрытым пытанне стасоўна турыстычных візаў у пашпартах расейцаў – Польшча ў прынцыпе не выдае такі тып візы грамадзянам Расеі ў цяперашіх геапалітычных абставінах. Беларусам жа турыстычныя візы выдаюць, аднак у рэальнасці запісацца ў візавыя цэнтры для падачы дакументаў цяпер з'яўляецца вялізнай праблемаю.

  20. 🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня! У сённяшнім выданні: 🔸Заявы літоўскага міністра пра дыверсіі ды дзейнасць беларускай актывісткі 🔸«Беларусбанк» зніжае стаўкі для некаторых крэдытаў на нерухомасць, а долар апусціўся ніжэй за 3 рублі Таксама пагаворым пра пагромы ў Францыі, праверку беларускіх сілавікоў, перамовы пра будучыню Украіны і змены надвор'я. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://www.youtube.com/live/RMAjQ50M-uM

  21. Older posts