🤔 У польскае мястэчка на турнір па каратэ прыехалі 11 беларусаў. Памежнікі загадалі ім пакінуць краіну, бо ў пашпартах – «няправільны» тып візы Дзіўнаватая гісторыя здарылася на выходных. На чэмпіянат свету сярод кадэтаў і юніёраў да 21 года, які адбываўся ў горадзе Бельска-Бяла на поўдні Польшчы, завіталі 15 спартоўцаў з Беларусі ды Расеі, хоць арганізатары іх не запрашалі. Больш за тое, удзел каратыстаў з грамадзянствам РБ і РФ у міжнародных спаборніцтвах забаронены сусветнай федэрацыяй гэтага віда спорту. Аднак беларусы і расейцы ўсё роўна прыехалі на месца турніру. Арганізатары выклікалі памежнікаў, а тыя спраўдзілі пашпарты спартоўцаў і высветлілі, што ў Польшчу яны патрапілі дзякуючы турыстычным візам. Гэта не адпавядала сапраўднай мэце візіту, таму «Страж Гранічна» выдала ім загад пакінуць тэрыторыю Польшчы цягам 8 дзён. ✍️ Застаецца адкрытым пытанне стасоўна турыстычных візаў у пашпартах расейцаў – Польшча ў прынцыпе не выдае такі тып візы грамадзянам Расеі ў цяперашіх геапалітычных абставінах. Беларусам жа турыстычныя візы выдаюць, аднак у рэальнасці запісацца ў візавыя цэнтры для падачы дакументаў цяпер з'яўляецца вялізнай праблемаю.