😨 Мужчына загінуў ад удару токам на Віцебшчыне – ён дапамагаў знаёмай рамантаваць дах Паведамляецца, што ў нейкі момант небарака выпадкова зачапіў высакавольтавы кабель з парушанай ізаляцыяй. Ад электрычнага ўдару ён страціў раўнавагу і ўпаў на зямлю. Атрыманыя ў выніку гэтых двух сітуацыяў траўмы сталіся для яго фатальнымі. Здарэнне адбылося ў Сенненскім раёне.