💥 #галоўнае за 19 кастрычніка ✔️Улады Літвы лічаць, што «Наш дом» Вольгі Карач можа несці пагрозу нацыянальнай бяспецы ✔️Святлана Ціханоўская стала з’яўляцца на публіцы без заручальнага пярсцёнка ✔️Невядомыя ціснуць на Сяргея Мельянца і хочуць «зачысціць» ягоную ініцыятыву па раздачы прадуктаў малазабяспечаным беларусам Варшавы ✔️Польскія памежнікі знайшлі здаравенны метэазонд з 15 тысячамі пачкаў цыгарэт ✔️Мінулай ноччу дрон лётаў над Берасцейшчынай, а гэтым ранкам БПЛА назіралі над Гомлем ✔️На будоўлі менскага метро загінуў рабочы – ён зваліўся з 7-мятровай вышыні ✔️Макрон звярнуўся да французаў на фоне масавых пратэстаў па ўсёй краіне ✔️Хто разбурае сямейныя каштоўнасці беларусаў? У ідэолагаў ёсць адказ, і нават не адзін ✔️Сваякі беларускі, зніклай падчас страшнай паводкі ў Непале, зладзілі развітальную цырымонію. Цела дзяўчыны так і не знайшлі ✔️У польскае мястэчка на турнір па каратэ прыехалі 11 беларусаў. Памежнікі загадалі ім пакінуць краіну, бо ў пашпартах – «няправільны» тып візы ✔️Камітэт дзяржантролю выявіў, што дзіцячым футбольным трэнерам з Горадні налічвалі зарплату за заняткі, якіх яны не праводзілі ✔️Усе суседзі падняліся, а ў Беларусі – мінус тры пазіцыі. Аналізуем новы даклад Economic Freedom of the World #рэпрэсіі: ▫️Малады афіцэр спецназу быў асуджаны на 19 гадоў за «здраду дзяржаве». Гэта здарылася яшчэ ў траўні ▫️Міліцыя прыехала з пытаннямі да суседзяў былога журналіста «Белсату» Сяргея Скулаўца, а таксама наведалася да сваякоў Змітра Панкаўца ▫️Былая палітзняволеная Ася Булыбенка паказала артэфакты і малюнкі, якія сама стварала ў калоніі