☝️Праваабаронцы: памежнік з Хойнікаў быў асуджаны па «справе Гаюна», яму далі 3,5 года калоніі Гаворка пра 31-гадовага Артура Сыраквашу, які быў зампалітам памежнай заставы. Гомельскі абласны суд прызнаў мужчыну вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Сыраквашу накіравалі адбываць у віцебскую калонію № 3, ён знаходзіцца ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд быў вынесены яшчэ год таму, аднак інфармацыя пра яго дайшла да праваабаронцаў толькі цяпер.