Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.0/day last 31 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. 🕯Сваякі беларускі, зніклай падчас страшнай паводкі ў Непале, зладзілі развітальную цырымонію. Цела дзяўчыны так і не знайшлі У часе цырымоніі былі спаленыя фатаздымкі і асабістыя рэчы Кацярыны Саковіч, а попел пазней будзе развеяны над морам. Пошукі ахвяраў катаклізму, што здарыўся на мяжы Непалу і Кітаю напрыканцы жніўня, больш не вядуцца. Улады Непалу спынілі іх 8 кастрычніка, піша @onlinerby са спасылкаю на сястру Кацярыны Дарыну.

  2. 💦 На тэрыторыі Берасцейскай крэпасці ўтварыўся вадаспад Вось толькі дадаваць яго да тамтэйшага ландшафту ніхто не планаваў – вада проста прарвала дамбы са шчабёнкі, якімі раней перагарадзілі абводны канал.

  3. edited

    🇱🇹 Улады Літвы лічаць, што «Наш дом» Вольгі Карач можа несці пагрозу нацыянальнай бяспецы Міністр унутраных справаў Марцінас Кацялінас сцвярджае, што Карач актыўна распаўсюджвае ў сацыяльных сетках інфармацыю, якая адпавядае расейскім прапагандысцкім наратывам. «Сітуацыя адначасова абсурдная і недапушчальная: нашыя спецслужбы канстатуюць, што канкрэтная асоба ўяўляе пагрозу для нацыянальнай бяспекі, але міжнароднае права не дазваляе яе дэпартаваць, таму сама дзяржава павінна выдаць такой асобе дазвол на пражыванне і працу тут. Больш за тое, выдачу такога дазволу аплачвае не сама асоба, чыя дзейнасць шкодзіць нашай дзяржаве, а літоўскія падаткаплатнікі» ✅ Вось што яшчэ вядома пра сітуацыю 🔗 Калі вы ў Беларусі, націскайце сюды

  4. edited

    🐻 Беларусы спаткалі мядзведзя, што гуляў па полі Закадравы каментар тут не горшы за змест самога відэа, так што лепш глядзіце з гукам 🔉

  5. 👩‍👩‍👧 Хто разбурае сямейныя каштоўнасці беларусаў? У ідэолагаў ёсць адказ, і нават не адзін Свежыя метадычкі, прысвечаныя тэме сям'і і разасланыя лукашэнкаўскім ідэолагам, вывучылі і нашыя журналісты. Пагрозаў для беларускага сямейнага дабрабыту там пералічваецца адразу некалькі. Не абышлося і без закідаў у бок «загніваючага Захаду», які ніяк не пакіне ў спакоі «Сінявокую». ✅ Аналізуем усё гэта ў нашым матэрыяле 🔗 Па гэтай спасылцы ён даступны для чытачоў з Беларусі

  6. 💔 Турма – таксама месца для мастацтва Ася Булыбенка, асуджаная па «справе студэнтаў», паказала артэфакты, якія засталіся ў яе пасля зняволення. Дзяўчына стварала розныя рэчы з міліцэйскай формы, малявала ў СІЗА і рабіла паштоўкі ў калоніі. Паглядзіце!

  7. 💍 Святлана Ціханоўская стала з’яўляцца на публіцы без заручальнага пярсцёнка Вядоўцы падкасту «Саша, что ты несешь?!» звярнулі ўвагу, што ў Празе на канферэнцыі Forum 2000 лідарка дэмсілаў была без шлюбнага сімвалу. Пазней сітуацыя паўтарылася на сустрэчы з былымі палітвязнямі ў Варшаве. Апошні раз Ціханоўская была з пярсцёнкам на руцэ на пачатку кастрычніка ў часе візіту ў Іспанію. Прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна не адказала «Белсату» на просьбу аб каментары. ✍️ Нагадаем, асабістыя адносіны паміж Ціханоўскімі трапілі ў цэнтр грамадскай увагі пасля публічных рэзкіх выпадаў Сяргея на адрас жонкі. Раней блогер называў яе «выпадковай асобаю ў палітыцы» і казаў пра «перапісванне гісторыі».

  8. ☝️Малады афіцэр спецназу асуджаны на 19 гадоў за «здраду дзяржаве» Праваабаронцы даведаліся, што яшчэ ў траўні Менскі абласны суд пакараў 23-гадовага Яўгена Жарыкава з Бабруйску паводле гэтага цяжкага крымінальнага артыкулу. Падрабязнасці справы, аднак, невядомыя, бо судовы працэс адбываўся ў закрытым рэжыме. Жарыкаў адбывае пакаранне ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама яму далі штраф 500 базавых велічыняў (22 500 рублёў).

  9. ❤️‍🩹 Якімі бачаць беларусаў тыя, хто сёння змагаецца за Украіну? Украінская ваярка Кацярына Палішук – тая самая Пташка з «Азоўсталі» – расказала, што для яе значыць Беларусь, а таксама распавяла балючую і вельмі асабістую гісторыю аднаго з беларускіх добраахвотнікаў. Даведацца больш можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».

  10. 🔍 Камітэт дзяржантролю выявіў, што дзіцячым футбольным трэнерам з Горадні налічвалі зарплату за заняткі, якіх яны не праводзілі Сумарна тры «спецыялісты» атрымалі 8,5 тысячаў рублёў, але не адпрацавалі ні капейкі з гэтай сумы – а ў табелі працоўнага часу ўносіліся ілжывыя звесткі. У той жа самай спартовай школе кантралюючы орган выявіў нястачу экіпіроўкі на суму 2,3 тысячы BYN. Але матэрыяльна адказная асоба скампенсавала гэтыя сродкі ў поўным аб'ёме. 📷 Фота ілюстрацыйнае

  11. edited

    💱 Курсы валютаў 19 кастрычніка Долар зноў апусціўся ніжэй за адзнаку ў тры рублі. Еўра страціў ажно тры з лішкам капейкі. Падрос толькі расейскі рубель, дадаўшы прыкладна капейку за сотню. #курсывалютаў

  12. edited

    ▶️Долар вырасце да 3,7 рубля. Калі гэтага чакаць, абмяркоўваем з эканамістам у эфіры праграмы «Наш дзень» Таксама пагаворым пра рэвалюцыйныя змены для бізнесу і новы законапраект, мільёны на сметніку ды сітуацыю вакол вайны ва Украіне і перамоваў з Пуціным. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://www.youtube.com/live/LYRPMRDc7ec

  13. 🎈Польскія памежнікі знайшлі здаравенны метэазонд з 15 тысячамі пачкаў цыгарэт Паведамляецца, што «канструкцыю» сабралі з трох метэазондаў звычайнага памеру. Яна прызямлілася ў Люблінскім ваяводстве, непадалёк ад мяжы з Беларуссю. Да шароў былі замацаваныя скрыні, што ўтрымлівалі 15 тысячаў пачкаў безакцызных папіросаў. Іхная сумарная вартасць ацэньваецца больш як у 300 000 злотых (пад 70 тысячаў еўра).

  14. ▪️На будоўлі менскага метро загінуў рабочы – ён зваліўся з 7-мятровай вышыні Трагедыя здарылася сёння раніцай на вуліцы Багдановіча – 40-гадовы мужчына перасоўваўся па прадольным поясе мацавання катлавану, аднак паслізнуўся і сарваўся ўніз на бетоннае дно. Ад атрыманых траўмаў ён памёр. Следчыя будуць вывучаць, наколькі пільна на гэтай будоўлі сачылі за выкананнем правілаў бяспекі працы.

  15. 🚔 Міліцыя прыгразіла працоўным мігрантам дэпартацыяй нават за распіццё алкаголю і начны шум А таксама: санэпідстанцыя знайшла небяспечныя для здароўя шкарпэткі, па Берасці возіць пасажыраў Z-таксіст, пагромы ў Францыі і не думаюць суцішацца. 👀 Глядзіце нашае экспрэс-выданне навінаў проста цяпер

  16. 👀 Усе суседзі падняліся, а ў Беларусі – мінус тры пазіцыі. Аналізуем новы даклад Economic Freedom of the World Аўтары ацэньваюць, наколькі свабодна ў той ці іншай дзяржаве людзі і прадпрыемствы могуць распараджацца ўласнасцю, заключаць дамовы, інвеставаць, весці бізнес і гандляваць з іншымі краінамі. Індэкс разлічваюць паводле пяці кірункаў – удзел дзяржавы ў эканоміцы, прававая сістэма і абарона ўласнасці, стабільнасць грашовай сістэмы, свабода міжнароднага гандлю і рэгуляванне бізнесу. ✅ Вось што найбольш абніжае пазіцыі Беларусі 🔗 Націскайце сюды, калі чытаеце нас з РБ

  17. 🤔 Невядомыя ціснуць на Сяргея Мельянца і хочуць «зачысціць» ягоную ініцыятыву па раздачы прадуктаў малазабяспечаным беларусам Варшавы У Беларусі Мельянец (евангельскі прапаведнік і бацька сямі дзяцей) рэгулярна наведваў «палітычныя» судовыя працэсы, каб падтрымліваць арыштаваных і пазней расказваць у Facebook, што адбывалася ў судовай зале. Так працягвалася да вясны 2024-га, пакуль яго самога не затрымалі. У зняволенні па адміністратыўных арыштах Сяргей правёў амаль месяц. Апынуўшыся на волі, пастанавіў разам з сям'ёю выехаць у Польшчу. У Варшаве мужчына заняўся дабрачыннасцю – раздаваў бясплатныя прадукты беларусам, якія апынуліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы. Для каардынацыі працы была створана адмысловая група ў Facebook. Але два месяцы таму сітуацыя змянілася. ✅ Размаўляем з Сяргеем Мельянцом пра тое, што здарылася 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

  18. edited

    🇺🇦 Мінулай ноччу дрон лётаў над Берасцейшчынай, а гэтым ранкам БПЛА назіралі над Гомлем Выданне @flagshtok працягвае збіраць звесткі пра БПЛА, якія аказваюцца ў беларускай паветранай прасторы. Згодна з назіраннямі ўкраінскіх маніторынгавых паблікаў, учора беспілотнік даляцеў да вёскі Прыбарава (Берасцейскі раён, на самай мяжы з Польшчаю). Гэта было прыкладна а 2:30. Яшчэ два дроны пазней рухаліся «звыклым маршрутам» праз Гомельшчыну ў бок Чарнобыля. Сёння рэактыўны БПЛА ляцеў непасрэдна над Гомлем, далей накіроўваўся праз паветраную прастору над Рэчыцкім ды Лоеўскім раёнамі, трымаючы курс на Чарнігаўшчыну. Хутчэй за ўсё, гэты дрон запусцілі з Бранскай вобласці.

  19. 🇫🇷 Макрон звярнуўся да французаў на фоне масавых пратэстаў «Гледзячы на гэтыя кадры, мы ўсе пыталіся: што ў іх у галовах? Як французы могуць рабіць такое са сваёй краінай? Нішто гэтага не апраўдвае, нічым гэтага не тлумачыцца і ніяк гэтага не выбачаецца. Сёння ўвечары мы ўсе адчуваем гнеў і сорам», – заявіў ён падчас тэлезвароту ўвечары 18 кастрычніка. Прэзідэнт Францыі паабяцаў прыцягнуць вінаватых да адказнасці. «Тыя, хто разбураў, павінны заплаціць. Тыя, хто рабаваў, павінны кампенсаваць страты», – заявіў ён. Паводле стану на 19 кастрычніка, французскія сілавікі затрымалі каля 2400 пратэстоўцаў.

  20. Older posts