🤦️️️️️️ «Зяленскі не дапамагае». Трамп зноў раскрытыкаваў прэзідэнта Украіны Доналд Трамп заявіў, што Уладзімір Зяленскі нібыта не хоча заканчваць вайну, і выказаў меркаванне, што перамовы ад імя Украіны мог бы весці нехта іншы. Пры гэтым Трамп заявіў, што Расея «добра паводзіцца адносна Украіны», бо нібыта «не паказала нават блізка таго, на што здольная». «Магчыма, Зяленскаму пара даручыць камусьці іншаму весці перамовы», – сказаў прэзідэнт ЗША. Трамп таксама паўтарыў, што хоча як мага хутчэйшага заканчэння вайны, і заявіў, што Зяленскі мог дамовіцца раней на больш выгадных умовах.