Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.0%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 40 minutes ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
🛑 Пасля інцыдэнтаў з дронамі на расейска-беларускай мяжы аўтобусы з Бранскай вобласці ў Гомель ездзяць нашмат радзей
Інфармацыя пра гэта з'явілася ў праваабарончым канале @MAYDAYMog.
У прыватнасці, цалкам скасаваныя перавозкі па маршруце Навазыбкаў-Гомель. Прычына – на расейскім ўчастку трасы, па якой пралягае маршрут гэтых аўтобусаў, фіксуецца вялікая колькасць так званых «дронаў-пачакуноў». Гэта FPV-беспілотнікі, якія могуць знаходзіцца ў рэжыме чакання некалькі гадзінаў або нават дзён, пасля чаго рэагуюць на з'яўленне мэты і наносяць удар.
Цалкам спалучэнне паміж Браншчынай і Гомельшчынай не спыненае – працягваюць ездзіць прыватныя маршруткі. Паводле відавочцаў, якія рызыкнулі праехацца ў іх, кіроўцы разганяюцца больш як да 120 кіламетраў на гадзіну, каб знізіць рызыку патрапіць пад удар БПЛА.
🧑🎓 Кім хочаш стаць, калі вырасцеш?
Цяпер гэткае пытанне можна задаваць не толькі дзіцяці, але і робату!
У Кітаі першая чацвёрка такіх «студэнтаў» ужо скончыла навучанне. Усё амаль як у людзей: розныя спецыяльнасці, выпускны, дыпломы, а потым – праца.
Паглядзіце, кім будуць працаваць гэтыя незвычайныя «выпускнікі».
🤖 Даведацца больш пра тое, што чакае нас наперадзе, можна ў праграме «Навіны з будучыні» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»
💁🏻♂️ Віцебскім «дармаедам» знайшлі працу на пару гадзінаў. Праўда, грошай ім за яе не дадуць
«Беспрацоўных, залучаных у базу не занятых у эканоміцы», выклікалі ў АУС Віцебскага райвыканкаму, каб выкарыстаць іх для «добраўпарадкавання».
Людзі прыбіралі лісце ў парку, пасля чаго з імі правялі «групавое прафілактычнае мерапрыемства».
🎈 Кубракоў адрапартаваў пра тое, як ліквідуюцца каналы перакідвання наркотыкаў з Польшчы ў Беларусь
Паводле кіраўніка МУС, псіхатропныя рэчывы мацуюць да метэазондаў, абладаваных сістэмамі геалакацыі ды прыёму мабільнага сігналу. Далей іх запускаюць з тэрыторыі Еўразвязу ў Гарадзенскую вобласць, а следам адтуль транспартуюць у Расею.
Сёлета, як расказаў Кубракоў, на Гарадзеншчыне выявілі 142 кг наркотыкаў, транспартаваных падобным чынам. Затрыманыя таксама асобы, датычныя да гэтай перапраўкі.
✍️ Пра метэазонды з кантрабанднымі цыгарэтамі, што запускаюцца з Беларусі ў Польшчу ды Літву, міністр унутраных справаў РБ на гэтым брыфінгу не ўзгадваў.
▫️ Белтэлерадыёкампанія цяпер афіцыйна «пад каблуком» прэс-службы Лукашэнкі
Учора ведамства, што месціцца ў Менску на вуліцы Макаёнка, атрымала абноўлены статут, паводле якога цяпер будзе арганізоўваць сваю працу. Там наўпрост, без сораму і цьмяных фармулёвак, прапісалі, што дзейнасць БТ «арганізуецца ў адпаведнасці з даручэннямі кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі, намесніка кіраўніка Адміністрацыі, які курыруе інфармацыйную палітыку, і прэс-сакратаркі Лукашэнкі».
Любы чалавек, які меў дачыненне да Белтэлерадыёкампаніі альбо іншых дзяржаўных медыяў у мінулыя гады, ведае, што ў якасці непісанага правіла гэтая норма існуе ўжо хіба з 2000-х гадоў. Аднак цяпер яе замацавалі ў афіцыйным дакуменце.
Што яшчэ там прапісалі? «Белсат» разбіраецца разам з экспертам.
✅ Чытайце матэрыял вось тут
🔗 Карыстайцеся гэтай спасылкаю, калі вы ў Беларусі
🔔 160 сабакаў пад пагрозаю
Таварыства абароны жывёлінаў «Пяць свабод» з Бабруйску апынулася ў крытычнай сітуацыі ды звярнулася па дапамогу ў сацсетках.
Цяпер для ўратавання гадаванцаў засталося сабраць ужо каля 16 тысяч рублёў з неабходных 105 тысяч 👌
Расказваем, у чым сутнасць гісторыі. Паглядзіце!
▶️Жывы эфір «Наш дзень»
Як штучны інтэлект будуць выкарыстоўваць на «Атланце» і ў аэрапорце? Чаму беларускія пенсіянеры працягваюць працаваць? І што звязвае Марка Шагала з Беларуссю насуперак словам Леаніда Парфёнава? Абмяркоўваем з Максімам Пазняковым, Аляксеем Картыннікам і Аляксандрам Паршанковым.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://youtube.com/live/m_LFOZCvVe0
💱 Курсы валютаў 1 кастрычніка
Еўра і долар сёння заўважна праселі: еўрапейская валюта страціла 2,5 капейкі, а амерыканская – каля 1,5. Для расейскага рубля сённяшнія гандляванні склаліся добра: плюс 1,5 капейкі за сотню.
#курсывалютаў
☝️Два ўдарныя дроны атакавалі Паўднёвы мост у Кіеве. Праз яго ідзе 90% транзітнага трафіку паміж правабярэжнай ды левабярэжнай Украінай
Мяркуючы па здымках, мэтаю ўдараў былі апоры мосту. Крытычных пашкоджанняў ён не атрымаў, аднак сам факт таго, што расейцы сталі біць па гэтым мосце, можа сведчыць пра іхны намер выклікаць ва Украіне лагістычны калапс.
На гэты момант рух праз Паўднёвы мост прыватнага і грамадскага транспарту (у тым ліку метро) спынены.
😨 У Ізраілі забілі нарадзінку Гомля. Сярод падазраваных – ейны муж. Што яшчэ вядома?
А таксама: у польскім МЗС прызналі «адлігу» ў стасунках з рэжымам Лукашэнкі, візы ў Егіпет стануць даражэй, у медыях паказалі праект абноўленага выгляду былога СІЗА на Валадарцы.
👀 Глядзіце новае выданне экспрэс-навінаў проста цяпер
edited
👀 На Віцебшчыне ў аб'ектыў камеры спаймалі чарговага мядзведзя
Гэтыя кадры, зафіксаваныя фотапасткаю, знятыя непадалёк ад вёскі Уладзіміраўка, прыкладна за 20 кіламетраў ад абласнога цэнтру.
✍️ У Віцебскай вобласці жыве прыкладна 3/4 усёй папуляцыі бурых мядзведзяў Беларусі. У апошні час фіксаваліся выпадкі, калі яны выходзілі досыць блізка да людзей (напрыклад, прагульваючыся ўздоўж аўтамабільных дарог).
edited
🫣 У Віцебску заліла падвал жылога дому сцёкамі з каналізацыі. Прыбіраць іх не спяшаюцца
Жыхары будынку на вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў паказалі, як цяпер выглядае сутарэнне ў іхным будынку. Каналізацыйныя воды, якія залілі падлогу, распаўсюджваюць свой пах у пад'езд ды кватэры.
Але гэта палова бяды: яшчэ больш нязручнасцей выклікала тое, што праз падтапленне адключылі ліфт. Цяпер выйсці з дому для пажылых альбо хворых жыхароў верхніх паверхаў стала сапраўднай праблемаю.
Як сцвярджаецца, камунальнікі не спяшаюцца разбірацца з сітуацыяй 💁🏻♂️
🎞 Сто гадоў таму ў Беларусі знялі фільм, які сёння можа здзівіць сваёй смеласцю
Цяпер ён зноў выйшаў да гледача: стужку паказалі на вялікім экране ў Варшаве з жывым музычным суправаджэннем.
Расказваем, як прайшоў паказ, у нашай праграме «Раніца з Белсатам».
💃🏼 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»
edited
💬 «Бывала, чуеш, што павінна выйсці чарговая група, і ўжо думаеш: што мне трэба ўзяць, ці ўсе дакументы і лісты сабраныя. Потым супрацоўнік прыходзіць, называе прозвішчы – а майго сярод іх няма»
Былы палітвязень Аляксей Санчук правёў у няволі амаль 6 гадоў – 4 лістапада 2020-га яго затрымалі проста падчас рэпетыцыі барабаншчыкаў. Увесь гэты час на волі яго чакалі жонка і маленькая дачка, якая за час зняволення Аляксея стала ўжо падлеткам.
Санчука не дэпартавалі з краіны прымусова, аднак ён прыняў рашэнне з'ехаць сам. Усяго праз тры дні пасля вызвалення.
👀 Цяпер на платформах BYSOL і GoFundMe ідзе грашовы збор для Аляксея Санчука і яго сям'і, які вы пры жаданні можаце падтрымаць.
✅ А пра тое, як палітвязень і ягоная сям'я вытрымалі гэтыя 6 гадоў стрэсу, чытайце тут
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
edited
Вось так сёння выглядае пункт «Красны камень»
29 верасня туды прыляцелі дроны. У выніку адбыўся пажар, які пашкодзіў навес і прычэп грузавіка.
Сам пункт размешчаны ў Бранскай вобласці Расеі, проста насупраць беларускага КПП «Селішча» у Гомельскай вобласці.
Відэа: Флагшток
edited
Якой будзе Беларусь, калі насельніцтва працягне скарачацца?
Паводле ААН, да канца стагоддзя ў нашай краіне можа застацца ад 2,5 да 4,5 мільёна жыхароў. Нізкая нараджальнасць і масавы ад’езд за мяжу істотна зменяць жыццё і эканоміку Беларусі.
Кватэра перастане быць укладаннем, гарады стануць «прывідамі», а пакаленні будуць канфліктаваць праз грошы на пенсіі.
Што можа чакаць нашую краіну праз дзесяцігоддзі – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі
edited
У Сеуле распавялі пра здароўе Кім Чэн Ына
Паводле паўднёвакарэйскай выведкі, лідар КНДР знаходзіцца ў групе рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў. У яго крайняя ступень атлусцення і палітык шмат паліць.
«Стан здароўя Кім Чэн Ына класіфікуецца як крайняе атлусценне, ягоная вага перавышае 140 кілаграмаў», – заявіў паўднёвакарэйскі дэпутат Юн Кун Ён.
Бацька Кім Чэн Ір і дзядуля Кім Ір Сен таксама мелі праблемы з вагой і шмат палілі. Абодва памерлі ад сардэчных прыступаў.
Выведка таксама распавяла і пра кулінарныя прыхільнасці Кім Чэн Ына:
«Яму падабаецца ікра, амары, сапраўды вытанчаныя прадукты. Фуа-гра ён вельмі любіць, яму падабаецца песціць сябе вытанчанай кухняй».
У Малдову тройчы за дзень заляталі дроны
Адбылося гэта 30 верасня на фоне масавай атакі на Украіну. Адзін з беспілотнікаў нават праляцеў праз краіну і выбухнуў каля вёскі. Пазней прыляталі яшчэ два дроны.
Улады Малдовы закрылі паветраную прастору ў паўночнай і цэнтральнай частках краіны.
Паводле міністра абароны Малдовы, беспілотнікі парушалі паветраную прастору Малдовы ўжо 84 разы.
«Расейская Федэрацыя падвяргае небяспецы жыцці нашых грамадзянаў, і няважна, з якога боку [Днястра] яны знаходзяцца і на якой мове размаўляюць», – сказаў Анатоль Насаты.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Як Украіна руйнуе расейскія планы захопу Данбасу
Падчас аперацыі «Вівальдзі» Украіна вярнула 176 км² тэрыторыі на Данбасе. Як ім гэта ўдалося – чытайце на нашым сайце.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі
🔺 Нашто ў Беларусі змянілі галоўнага чыноўніка ў рэлігіі
Лукашэнка сваім указам змяніў самога «галоўнага за рэлігію» у краіне. Хто гэта і чаго цяпер чакаць канфесіям – распавядзе тэалагіня Наталля Васілевіч.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі
🔺 «Гэтай халеры больш няма!»
Стваральніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская распавяла, як змагалася з ракам і перамагла.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі
#штопачытаць
edited
☝️Індыйскае «кіно» бывае і напраўду: сёстры знайшліся праз дзясяткі гадоў
Дзве нарадзінкі Мумбаі сябравалі дзесяцігоддзямі, а пасля даведаліся, што яны родныя сёстры.
Міна Гелцінк і Мінал Тэйсэн выраслі ў Нідэрландах. Сем'і забралі дзяўчынак з двух розных прытулкаў у Мумбаі. Жанчыны пазнаёміліся падлеткамі на імпрэзе для прыёмных сем'яў.
Міна і Мінал сталі сяброўкамі, перапісваліся і часам звалі адна адну «сястрычка». Яшчэ яны дзівіліся, што вельмі падобныя знешне.
Праз гады «сёстры» з цікавасці прайшлі генетычны тэст, які паказаў супадзенне на 100%. Індыянкі аказаліся роднымі сёстрамі па маці і бацьку. Цяпер яны сябруюць сем'ямі і мараць з'ездзіць у Мумбаі - родны горад, дзе іх калісьці разлучылі. ☝️