Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.1/day last 49 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
edited

☝️Індыйскае «кіно» бывае і напраўду: сёстры знайшліся праз дзясяткі гадоў Дзве нарадзінкі Мумбаі сябравалі дзесяцігоддзямі, а пасля даведаліся, што яны родныя сёстры. Міна Гелцінк і Мінал Тэйсэн выраслі ў Нідэрландах. Сем'і забралі дзяўчынак з двух розных прытулкаў у Мумбаі. Жанчыны пазнаёміліся падлеткамі на імпрэзе для прыёмных сем'яў. Міна і Мінал сталі сяброўкамі, перапісваліся і часам звалі адна адну «сястрычка». Яшчэ яны дзівіліся, што вельмі падобныя знешне. Праз гады «сёстры» з цікавасці прайшлі генетычны тэст, які паказаў супадзенне на 100%. Індыянкі аказаліся роднымі сёстрамі па маці і бацьку. Цяпер яны сябруюць сем'ямі і мараць з'ездзіць у Мумбаі - родны горад, дзе іх калісьці разлучылі. ☝️

Views over time

01K2K30 Sep 20:1311 Nov 21:461.9K30 Sep 20:13: 0 views11 Nov 21:46: 1,920 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
30 Sep 2026, 20:130
11 Nov 2026, 21:461.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.