Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.1/day last 49 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

🛑 Пасля інцыдэнтаў з дронамі на расейска-беларускай мяжы аўтобусы з Бранскай вобласці ў Гомель ездзяць нашмат радзей Інфармацыя пра гэта з'явілася ў праваабарончым канале @MAYDAYMog. У прыватнасці, цалкам скасаваныя перавозкі па маршруце Навазыбкаў-Гомель. Прычына – на расейскім ўчастку трасы, па якой пралягае маршрут гэтых аўтобусаў, фіксуецца вялікая колькасць так званых «дронаў-пачакуноў». Гэта FPV-беспілотнікі, якія могуць знаходзіцца ў рэжыме чакання некалькі гадзінаў або нават дзён, пасля чаго рэагуюць на з'яўленне мэты і наносяць удар. Цалкам спалучэнне паміж Браншчынай і Гомельшчынай не спыненае – працягваюць ездзіць прыватныя маршруткі. Паводле відавочцаў, якія рызыкнулі праехацца ў іх, кіроўцы разганяюцца больш як да 120 кіламетраў на гадзіну, каб знізіць рызыку патрапіць пад удар БПЛА.

Views over time

05001K1.5K2K1 Oct 13:5411 Nov 21:461.7K1 Oct 13:54: 0 views11 Nov 21:46: 1,730 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
1 Oct 2026, 13:540
11 Nov 2026, 21:461.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.