У Малдову тройчы за дзень заляталі дроны Адбылося гэта 30 верасня на фоне масавай атакі на Украіну. Адзін з беспілотнікаў нават праляцеў праз краіну і выбухнуў каля вёскі. Пазней прыляталі яшчэ два дроны. Улады Малдовы закрылі паветраную прастору ў паўночнай і цэнтральнай частках краіны. Паводле міністра абароны Малдовы, беспілотнікі парушалі паветраную прастору Малдовы ўжо 84 разы. «Расейская Федэрацыя падвяргае небяспецы жыцці нашых грамадзянаў, і няважна, з якога боку [Днястра] яны знаходзяцца і на якой мове размаўляюць», – сказаў Анатоль Насаты.