▫️ Белтэлерадыёкампанія цяпер афіцыйна «пад каблуком» прэс-службы Лукашэнкі Учора ведамства, што месціцца ў Менску на вуліцы Макаёнка, атрымала абноўлены статут, паводле якога цяпер будзе арганізоўваць сваю працу. Там наўпрост, без сораму і цьмяных фармулёвак, прапісалі, што дзейнасць БТ «арганізуецца ў адпаведнасці з даручэннямі кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі, намесніка кіраўніка Адміністрацыі, які курыруе інфармацыйную палітыку, і прэс-сакратаркі Лукашэнкі». Любы чалавек, які меў дачыненне да Белтэлерадыёкампаніі альбо іншых дзяржаўных медыяў у мінулыя гады, ведае, што ў якасці непісанага правіла гэтая норма існуе ўжо хіба з 2000-х гадоў. Аднак цяпер яе замацавалі ў афіцыйным дакуменце. Што яшчэ там прапісалі? «Белсат» разбіраецца разам з экспертам. ✅ Чытайце матэрыял вось тут 🔗 Карыстайцеся гэтай спасылкаю, калі вы ў Беларусі