Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.0%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 10 minutes ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
☝️І яшчэ пра «Чарнобыльскі шлях»
Памятная акцыя ўпершыню адбылася ў гэты дзень 37 гадоў таму ў Менску.
Жалобным шэсцем прайшлі не толькі тысячы беларусаў, але і навукоўцы, гісторыкі ды пісьменнікі. У тым ліку Алесь Адамовіч.
Усе наступныя гады «Чарнобыльскі шлях» быў адной з нямногіх магчымасцяў нагадваць уладам аб наступствах аварыі на ЧАЭС для беларусаў.
Ад часу рэпрэсій 2020 года «Чарнобыльскі шлях» у Беларусі спынены. А на распараджэнне Лукашэнкі, забруджаныя радыяцыяй землі вяртаюць у сельскагаспадарчы севазварот. ☝️
edited
☝️ Беларуса дэпартуюць з Польшчы за пратэрмінаваныя дакументы
35-гадовага беларуса затрымалі за нелегальнае пражыванне і далі 30 дзён на выезд з краіны. Ён знаходзіўся на ферме ў гміне Понец у Польшчы.
Мужчына меў візу, а пасля яе заканчэння звярнуўся да ваяводы з просьбай пра часовы дазвол на пражыванне. Аднак разгляд ягонай справы спынілі, што азначае адсутнасць дазволу.
Беларуса даставілі ў памежны пункт Познань-Лавіца і ўручылі абавязальніцтва аб вяртанні на радзіму. Яно ж – рашэнне аб дэпартацыі.
Нагадаем, што Польшча ўваходзіць у першую дзясятку краінаў Еўразвязу паводле колькасці пастановаў аб вяртанні замежнікаў. Толькі за першыя паўгода 2026 года дэпартавалі 5640 замежнікаў. ☝️
edited
☝️ Польскія праваслаўныя перадумалі ехаць да братоў у Беларусь
Суполка святых Кірылы і Мяфодзія з Гайнаўкі планавала паезду ў кастрычніку. І галоўным пунктам пілігрымавання мусіла стаць наведванне скандальна вядомага Свята-Елісавецінскага манастыра ў Менску.
Як паведамляе «Хрысціянская візія», паездку адмянілі неўзабаве пасля абвяшчэння. Публікацыя афішы на Facebook-старонцы праваслаўных вернікаў у Гайнаўцы цяпер выдаленая.
Свята-Елісавецінскі манастыр у Менску вядомы падтрымкай Расеі ў вайне супраць Украіны, адмаўленнем каронавірусу ў 2020 годзе і падтрымкай рэжыму Лукашэнкі і ягоных рэпрэсій супраць беларусаў. ☝️
💥 #галоўнае за 30 верасня
✔️Адзін з пілотаў Flydubai проста падчас рэйсу спрабаваў забіць нажом свайго напарніка ды зладзіць авіякатастрофу. На шчасце, у гэтай сітуацыі ўсё скончылася хэпі-эндам
✔️Радослаў Сікорскі назваў «невялікім пацяпленнем» тое, што цяпер адбываецца ў беларуска-польскіх стасунках
✔️Расея наўпрост паведаміла краінам NATO, што ў выпадку блакады Калінінградскай вобласці будзе гатовая ўжыць ядравую зброю
✔️Дапамогу на пахаванне «ўрэжуць», дровы можна будзе замовіць праз інтэрнэт, а «Беларусбанк» забароніць карыстацца карткамі сваякоў. Расказваем пра змены, якія адбудуцца ў Беларусі ад 1 кастрычніка
✔️Сёлета за 8 месяцаў беларусы атрымалі ў Польшчы амаль 5 тысяч праязных дакументаў замежніка. Гэта ўжо рэкордная лічба, а да канца 2026-га яна вырасце яшчэ больш
✔️Рэжым Лукашэнкі дамовіўся абменьвацца звесткамі пра «экстрэмістаў» з Узбекістанам, Казахстанам, Кыргызстанам ды Таджыкістанам
✔️На стыку межаў Літвы, Польшчы ды Беларусі ўсталявалі металічную агароджу проста на рацэ
✔️Канада хоча ўцячы з «таксічных стасункаў»? Чаму паўночны сусед ЗША раптам захацеў аддаліцца ад «братняй краіны»
✔️Шкляны гмах «Беларусбанку» масава забівае птушак. Што адбываецца?
✔️Сёння – Міжнародны дзень зуброў. Вось колькі гэтых жывёлаў цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі
#рэпрэсіі:
▫️Палітвязень Вадзім Здаравеннаў, які неўзабаве мусіў выйсці на волю, асуджаны паводле новай справы: 4 гады і 7 месяцаў калоніі, штраф 500 базавых
▫️Кіраўнік групы кампаніяў, што прадае сельгастэхніку, атрымаў «хатнюю хімію» за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
▫️Facebook-старонка экс-палітвязня Максіма Вінярскага цяпер знаходзіцца ў «спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў»
☢️ Мала хто памятае, але першы ў гісторыі «Чарнобыльскі шлях» адбыўся зусім не ўвесну, а ўвосень
Акурат у гэты ж самы дзень – 30 верасня 1989 года – сотні беларусаў зладзілі акцыю ў цэнтры Менску, каб нагадаць уладам (тады яшчэ савецкім) пра наступствы аварыі на ЧАЭС, якія балюча ўдарылі па шмат якіх раёнах Гомельшчыны.
✍️ А як змяняліся акцыі «Чарнобыльскага шляху» цягам 1990-х, 2000-х і 2010-х гадоў, прыгадваем у нашай рэтраспектыве.
🤦♂️ Лукашэнка знайшоў новы рэцэпт добрага жыцця для беларусаў
Схема простая: хата, паўгектара зямлі і ніякіх вам газонаў – усё трэба ўзараць. Лукашэнка ўжо нават ведае, чаму некалі гэта будзе каштаваць «шалёных грошай».
Што гэта за чарговая ідэя і да чаго прывядзе, абмяркоўваем у новым выданні праграмы «Чалы. Дарэчы».
🎥 Глядзіце ў жывым эфіры а 20:30 (паводле менскага часу) і задавайце вядоўцам свае пытанні, калі для вас гэта бяспечна!
⭕️ Грамадзянін ЗША купіў за сімвалічную суму беларускую сядзібу 1840 года пабудовы
Іншых жадаючых прыняць удзел у аўкцыёне не знайшлося, таму мужчына атрымаў ва ўласнасць закінутую сядзібу Грабніцкіх у аграгарадку Арэхаўна без нейкіх складанасцяў. За будынак ён аддаў адну базавую (45 BYN) плюс 5%. Як і заўсёды ў падобных выпадках, «у камплекце» разам са старым будынкам ідзе абавязак правесці ягоную рэканструкцыю цягам 5-ці гадоў.
Канчатковы лёс сядзібы новы гаспадар пакуль не вырашыў – разглядаюцца варыянты ператварыць яе ў музей, гатэль або галерэю. У найбліжэйшы час будынак проста плануюць выратаваць з аварыйнага стану і закансерваваць.
Летась сядзібу Грабніцкіх ужо купляў жыхар Менску, аднак неўзабаве яна вярнулася ў спіс маёмасці, выстаўленай на аўкцыён.
⏱ «Пафарбаваць за 10 секунд»
Такім правілам, падобна, карыстаюцца супрацоўнікі гомельскага дарожна-будаўнічага ўпраўлення №13. Глядзіце, як хутка яны «разабраліся» з прыпынкам у Прыбары пад Гомлем.
Можа, гэта відэа для Кнігі рэкордаў Гінэса? 🫠
📹 Відэа заўважыў: @flagshtok
🇱🇹 Літоўскі палітык цёпла выказаўся пра беларусаў
«Беларускі народ існуе ў нашай свядомасці як еўрапейскі народ, які зрабіў свой выбар на карысць еўрапейскіх каштоўнасцяў і на карысць ліквідацыі нянавісці, за якой стаіць спадар Лукашэнка», – сказаў у размове з Белсатам Эмануэліс Зінгерыс.
Палітык прызнае, што ўзровень рэпрэсіяў у самой Беларусі не змяняецца:
«Кожны дзень мы чытаем пра масавыя затрыманні, арышты. Калі па просьбе амерыканцаў вызваляюць нейкіх людзей, пасля гэтага, нягледзячы на хлуслівыя заявы Лукашэнкі, зноў саджаюць іншых людзей. Акрамя таго, сотні сем’яў застаюцца раздзеленымі».
Спадар Эмануэліс лічыць, што Лукашэнка «забівае беларускасць»:
«Ён уводзіць гэтыя дозы атруты, накіраваныя супраць еўрапейскай прыналежнасці беларускага народу, у масавую свядомасць людзей».
📌 Беларускі парадокс: улады хочуць, каб пенсіянеры працавалі даўжэй, а людзі ў сацсетках скардзяцца, што на працу перад пенсіяй уладкавацца немагчыма. Як так?
📌 Навошта ў Беларусі збіраюцца лічыць вернікаў?
📺 Пра гэта ды іншыя злабадзённыя тэмы пагамонім у нашай вечаровай Студыі Белсат. Далучайцеся!
🦬 Сёння – Міжнародны дзень зуброў
Згодна з абноўленымі звесткамі, якія датычаць папуляцыі гэтых жывёлаў, у Беларусі сёлета жыве 2985 асобінаў зубра. Гэта на 58 болей, чымся летась.
Паводле гэтага паказчыку нашая краіна займае трэцяе месца на планеце. Наперадзе апынуліся Польшча (3491 зубр станам на 2026 год) і Расея (3408 асобінаў).
Агулам у свеце колькасць зуброў перавышае 13 тысячаў.
☝️Радослаў Сікорскі назваў «невялікім пацяпленнем» тое, што цяпер адбываецца ў беларуска-польскіх стасунках
Паводле міністра замежных справаў Польшчы, «адліга» сталася магчымаю дзякуючы таму, што афіцыйны Менск выпусціў з турмы Анджэя Пачобута, а пазней не стаў чыніць яму перашкодаў у вяртанні да роднай Горадні.
У інтэрв'ю выданню Rzeczpospolita Сікорскі таксама падкрэсліў, што для Беларусі цяпер вельмі важна захаваць незалежнасць ад РФ, што адпавядае ў тым ліку і польскім інтарэсам.
✅ Чытайце больш па гэтай тэме
🔗 Калі вы ў Беларусі, карыстайцеся гэтай спасылкаю
⛔️ Спачатку нельга было пісаць пра палітыку, цяпер – пра чаргу ў паліклініцы і сапсаваныя прадукты ў краме
Сілавікі называюць сацсетку Threads «пагрозай бяспецы», а прадстаўнікі ўладаў разважаюць пра адказнасць за інфармацыю, якую беларусы выносяць у публічную прастору.
Што стаіць за такімі пагрозамі і дзе можа апынуцца новая мяжа дазволенага? Каментуе Віталь Цыганкоў у новым выданні «Цыганкоў. Высновы»:
«Учора стала небяспечным выказвацца пра сілавікоў, сёння нельга крытыкаваць чыноўнікаў, а заўтра забароняць крытыкаваць прадаўцоў, дворнікаў і дарожнікаў. Мара ўладаў – зрабіць так, каб людзі самі ведалі, што чыноўнікаў крытыкаваць нельга і нават намякаць на тое, што ўлады нешта не тое робяць, таксама нельга. Бо сачыць за ўсімі – гэта дорага і неэфектыўна, таму лепш запалохаць, сказаць, што сілавікі дзень і ноч манітораць інтэрнэт. Гэта тая сітуацыя, якая апісваецца беларускай прыказкай "Б'юць і плакаць не даюць"».
🥈 Крыўдна, калі да перамогі не хапіла зусім крыху
Глядзіце, якія шчырыя эмоцыі часам хаваюць спартовыя распранальні 🫂
🍂 Канада хоча ўцячы з «таксічных стасункаў»? Чаму паўночны сусед ЗША раптам захацеў аддаліцца ад «братняй краіны»
Разарваць індустрыяльныя ланцужкі паміж гэтымі дзяржавамі вельмі складана, бо яны моцна інтэграваныя ў эканоміцы. Таму ў штодзённых практычных і прагматычных рэчах дагэтуль не адчуваецца выразнага канадска-амерыканскага канфлікту. Але калі вядзецца пра міжнародную палітыку, сітуацыя выглядае досыць напружана.
✅ Ці сапраўды Канада мае намер збліжацца з Еўразвязам? Разбіраемся
🔗 Калі вы ў Беларусі, карыстайцеся гэтым лінкам
🔸Захапляўся перакладамі з балгарскай мовы ды не любіў песню «Касіў Ясь канюшыну». 95 гадоў таму нарадзіўся Ніл Гілевіч
Гэты таленавіты беларус прайшоў шлях ад паштальёна да народнага паэта. Ягонай мараю было пабачыць па-сапраўднаму «беларускую» Беларусь, і ён прыклаў шмат высілкаў, каб яе рэалізаваць.
👀 Раскрываем невядомыя старонкі біяграфіі паэта ў нашым відэа
✍️ Дапамогу на пахаванне «ўрэжуць», дровы можна будзе замовіць праз інтэрнэт, а «Беларусбанк» забароніць карыстацца карткамі сваякоў
Ад 1 кастрычніка ў Беларусі адбудзецца шэраг зменаў. На жаль, не настолькі глабальных, як чакаюць многія, але ўсё роўна адметных.
Сабралі іх у адным месцы, каб вам было зручна ✍️
✅ Чытайце вось тут
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
❤️🩹 Пасля ранення гэты ваяр зрабіў тое, пра што даўно марыў
Так у жыцці беларускага добраахвотніка Морты з’явіўся сабака Тор – сябар, які вельмі не любіць доўгія баявыя выезды гаспадара і заўсёды чакае дома.
Пра гісторыю іхнага сяброўства, а таксама пра важнасць прыслухоўвання да ўласнай інтуіцыі ды пра тое, як гэта – спаць проста на бульбе – мужчына распавёў у нашай праграме «Ваяры і валанцёры».
🎥 Глядзіце гісторыю цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC»
👆«Калі Расея пачне ваенную агрэсію супраць NATO, Беларусь будзе часткаю гэтай агрэсіі»
Так мяркуе літоўскі журналіст Вітаўтас Брувярыс. Ці мае Расея рэсурс на пашырэнне канфлікту ў Еўропе і які бок у ім зойме Беларусь, абмеркавалі з калегамі з Літвы і Польшчы.
🎥 Глядзіце ў нашай праграме «Тут і там» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»
🤨 Расея наўпрост паведаміла краінам NATO, што ў выпадку блакады Калінінградскай вобласці будзе гатовая ўжыць ядравую зброю
Адпаведнае паведамленне было накіраванае альянсу непублічна, аднак расейскі бок заявіў пра гэта і адкрыта – праз сваю амбасаду ў Ірландыі:
«Не павінна быць ніякіх сумневаў – Расея будзе гатовая выкарыстаць увесь свой арсенал, у тым ліку ядравую зброю, для абароны сваёй тэрыторыі, калі краіны NATO паспрабуюць ізаляваць Калінінградскую вобласць ад астатняй часткі краіны.
У такім сцэнары рызыка ўзброенага супрацьстаяння будзе высокай, а верагоднасць таго, што Расея ўжо на ранняй стадыі канфлікту нанясе прэвентыўныя ўдары па цэнтрах прыняцця рашэнняў у краінах Альянсу, будзе вельмі вялікай».
☝️Прадстаўнікі NATO ў адказ падкрэслілі, што вучэнні Альянсу не маюць на мэце стварыць нейкую пагрозу для Калінінградскай вобласці, а «безадказная ядравая рыторыка» вартая асуджэння.