💁🏻♂️ Віцебскім «дармаедам» знайшлі працу на пару гадзінаў. Праўда, грошай ім за яе не дадуць «Беспрацоўных, залучаных у базу не занятых у эканоміцы», выклікалі ў АУС Віцебскага райвыканкаму, каб выкарыстаць іх для «добраўпарадкавання». Людзі прыбіралі лісце ў парку, пасля чаго з імі правялі «групавое прафілактычнае мерапрыемства».