Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.1/day last 48 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
edited

У Сеуле распавялі пра здароўе Кім Чэн Ына Паводле паўднёвакарэйскай выведкі, лідар КНДР знаходзіцца ў групе рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў. У яго крайняя ступень атлусцення і палітык шмат паліць. «Стан здароўя Кім Чэн Ына класіфікуецца як крайняе атлусценне, ягоная вага перавышае 140 кілаграмаў», – заявіў паўднёвакарэйскі дэпутат Юн Кун Ён. Бацька Кім Чэн Ір і дзядуля Кім Ір Сен таксама мелі праблемы з вагой і шмат палілі. Абодва памерлі ад сардэчных прыступаў. Выведка таксама распавяла і пра кулінарныя прыхільнасці Кім Чэн Ына: «Яму падабаецца ікра, амары, сапраўды вытанчаныя прадукты. Фуа-гра ён вельмі любіць, яму падабаецца песціць сябе вытанчанай кухняй».

Views over time

05001K1.5K2K1 Oct 06:1311 Nov 21:461.7K1 Oct 06:13: 0 views11 Nov 21:46: 1,700 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
1 Oct 2026, 06:130
11 Nov 2026, 21:461.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.