Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.0%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 41 minutes ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
🇰🇿 Пасля масавай загібелі вайскоўцаў на Каспійскім моры ў Казахстане абвесцілі дзень жалобы
Учора паведамлялася, што падчас вучэнняў у Мангістаўскай вобласці зніклі 19 чалавек, 9 з якіх пазней знайшлі мёртвымі. Цяпер лічбы больш дакладныя – у адкрытыя воды вынесла 17 вайсковаслужбоўцаў, загінулі 12 з іх. Яшчэ траіх удалося выратаваць. Лёс двух дагэтуль невядомы.
Што дакладна сталася прычынаю трагедыі – казахстанскія чыноўнікі і дзяржаўныя медыі не раскрываюць. Вядома толькі, што па факце здарэння заведзеныя крымінальныя справы за «Нядбайнае стаўленне да службы, што пацягнула цяжкія наступствы» і за «Парушэнне правілаў кіравання караблямі».
edited
🙂 У менскім метро заўважаны сабака, што патроху эвалюцыянуе ў чалавека
Прынамсі, за поручань падчас руху трымацца ўжо ўмее. Скіл, які нават не ўсе людзі яшчэ пракачалі 💁🏻♂️
edited
Беларуска патрабуе праўды пра забойства мужа
Карыстальніца Threads Ангеліна напісала допіс з заклікам прыцягнуць увагу да расследавання ягонай смерці. Паводле яе, 28 снежня 2025 года ейнаму мужу нанеслі цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да смерці.
Адбылося гэта ў начны час у кафэ-бары «Фортуна» у Горадні.
💬 «Прыбылыя супрацоўнікі не ў поўнай меры выканалі ўскладзеныя на іх абавязкі па ўстанаўленні абставін здарэння і правядзенні першасных дзеянняў, накіраваных на фіксацыю доказаў».
Жанчына піша, што сведак не апыталі належным чынам і нават не забралі запісы з камер відэаназірання. Таксама на месца злачынства, паводле яе, не прыехаў судова-медыцынскі эксперт. Пытанні былі і да паказанняў сведак.
💬 «Падчас допыту загадчыцы ў якасці сведкі апошняя давала супярэчлівыя паказанні, у дакладнасці якіх у мяне ёсць сумневы, паколькі яна з'яўляецца знаёмай кампаніі падазраванага».
Ангеліна піша, што неаднаразова прасіла праверыць тэлефонныя званкі загадчыцы з асобамі з кампаніі падазраванага, аднак атрымлівала адмовы.
💬 «Следства па гэтай справе ідзе ўжо больш чым паўгода, а вынікаў фактычна няма ніякіх. Само расследаванне неаднаразова прыпынялася і пасля маіх скаргаў зноў аднаўлялася.
Я неаднаразова звярталася да кіраўніцтва СК, а таксама ў органы пракуратуры, каб справу перадалі расследаваць у ўпраўленне Следчага камітэту па Гарадзенскай вобласці. Аднак мне адмовілі і ў гэтым».
Сікорскі: Расея рыхтуе нешта вялікае
Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў, што атрымлівае інфармацыю пра падрыхтоўку Расеяй нейкіх дзеянняў ужо ў гэтым годзе. Міністр дадаў, што не раскрывае крыніцаў, але адзначае, што іх шмат.
«Мы таксама думаем, што грамадская думка існуе нават у дыктатурах, і я лічу, што Пуціну патрэбная падстава для мабілізацыі. Таму яны могуць правесці атаку пад чужым сцягам, каб сказаць расейцам: "На нас напалі, і таму мы павінны мабілізавацца"», – заявіў кіраўнік польскага МЗС.
Радаслаў Сікорскі таксама дадаў, што «беларусы вельмі занепакоеныя ўцягваннем у вайну».
Нагадваем, 23 верасня ўпершыню за 11 гадоў адбылася сустрэча міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі.
Максім Рыжанкоў працуе над бязвізам для беларусаў у КНДР
Кіраўнік МЗС Беларусі сустрэўся з паўночнакарэйскім калегам на палях Генасамблеі ААН. Бакі адзначылі «новы ўзровень, на які выйшлі краіны».
«Падкрэслілі, што іх аснову складаюць сяброўскія і даверлівыя адносіны паміж лідарамі дзвюх краін», – адзначыла прэс-служба МЗС Беларусі.
Акрамя абмеркавання адкрыцця беларускай амбасады ў Пхеньяне, міністры дамовіліся ўзмацніць намаганні ў пытанні бязвізавага рэжыму для грамадзян Беларусі і КНДР.
edited
Украінскія дроны атакавалі нафтазавод у Пермі
Пад удар трапіла прадпрыемства «Лукойл-Пермнефтеоргсинтез», якое з’яўляецца адным з буйнейшых у Расеі і перапрацоўвае 13 млн тон нафты ў год. Мінулы раз гэты НПЗ гарэў у канцы жніўня.
Акрамя таго, паводле ўкраінскіх тг-каналаў, быў атакаваны «Завод Искра» ва Ульянаўску, які выпускае электронную прадукцыю, у тым ліку для ваенных мэтаў.
Як піша ASTRA, у Варонежы таксама пад удар трапіла прадпрыемства «Воронежсинтезкаучук», побач з якім можа знаходзіцца пазіцыя комплексаў С-300/С-400.
Інфармацыі пра пацярпелых няма.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Севярынец – пра раскол і перазапуск партыі
Былы палітвязень распавёў, хто сёння кіруе БХД, чаму яе разарвалі ўнутраныя канфлікты і на якія грошы існуе партыя.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі
🔺 Калі ў NATO лопне цярпенне?
Падпалы, выбухі на чыгунках, кібератакі, дроны – краіны ЕЗ звязваюць усё больш такіх эпізодаў з Расеяй. Дзе праходзіць чырвоная лінія для расейскіх дыверсіяў – разбяромся па спасылцы.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі
🔺 Што не так з арэндным жыллём у Беларусі?
Лукашэнка правёў нараду наконт арэндных кватэр, на якой высветлілася, што шмат такога жылля пустуе. Аднак кошты ўсё роўна павышаюцца. Прааналізавалі сітуацыю з нерухомасцю на нашым сайце.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі
#штопачытаць
edited
🤦♀️ Студэнтаў ЕГУ ў Беларусі пачалі абмяжоўваць падпіскамі аб нявыездзе
Паводле нашых крыніцаў, супраць студэнтаў «экстрэмісцкага» ўніверсітэту, якія знаходзіліся ў Беларусі, ужылі новую форму рэпрэсіяў. «Белсату» вядома пра некалькі такіх выпадкаў. Наколькі гэтая з’ява масавая, пакуль невядома.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
edited
☝️ Грыбы і ягады на Гомельшчыне «фаняць»
У Гомельскай вобласці знайшлі грыбы і ягады з перавышэннем нормы цэзію-137 у 51 раз.
Небяспечныя ўзроўні выявілі ў Брагінскім, Кармянскім, Нараўлянскім і Светлагорскім раёнах.
Адмыслоўцы нагадваюць, што радыеактыўнае забруджванне нельга выявіць вонкава, таму сабраныя ў гэтых раёнах грыбы і ягады варта правяраць на ўтрыманне радыенуклідаў. ☝️
edited
🤷 «Добры дзень. Я замініраваў будынак»
Пра гэта ў міліцэйскі чат-бот паведаміў 14-гадовы школьнік са Слуцка. Нібыта, выбухоўку ён падклаў у шпіталь і школу ды запатрабаваў выкуп.
«Я чакаю выкуп ці актывую гексагенную бомбу», – прыгразіў падлетак.
«Бамбіста» неўзабаве знайшлі праз набыты акаўнт у Telegram. Да таго часу 14-гадовы школьнік паспеў пахваліцца сябрам сваёй «вынаходлівасцю».
Распачатая крымінальная справа. Бацькам «тэрарыста» давядзецца кампенсаваць грошы, выдаткаваныя на працу экстраных службаў. ☝️
🫠 «Чаму так шмат плаціць за крэдыт, калі мы шматдзетныя і нам належыць бясплатнае жытло?»
Гісторыя вырашэння «кватэрнага пытання» сям'і з Фаніпалю падзяліла меркаванні ў беларускім Threads.
Паглядзіце, у чым справа 👌 І вырашайце, на чыім баку тут вы 💁🏻♂️
edited
Памерла французская акторка Марына Уладзі
Яна шмат здымалася ў кіно, была вядомай акторкай і таксама была жонкай расейскага актора і спевака Уладзіміра Высоцкага. З пачатку 50-х гадоў мінулага стагоддзя Марына Уладзі мела галоўныя ролі ў папулярных фільмах. Здымалася з Марчэла Мастраяні і іншымі зоркамі сусветнага кіно.
Марына Уладзі нарадзілася ў Францыі ў сям'і расейскіх эмігрантаў у 1938 годзе. З Высоцкім яны пашлюбаваліся ў 1970 годзе і да ягонай смерці жылі на дзве краіны – Францыю і СССР.
Пасля смерці Высоцкага ў 1980 годзе Марына напісала кнігу ўспамінаў «Уладзімір, або Перарваны палёт». Свайго расейскага мужа францужанка перажыла на 46 гадоў.
💥 #галоўнае за 24 верасня
✔️На свабоду выйшлі 15 зняволеных, у тым ліку 13 асуджаных за «палітыку»
✔️У Дзярждэпартаменце ЗША прайшла сустрэча Джона Коўла і Анджэя Пачобута
✔️Непадалёк Варшавы гарэла наземная станцыя Starlink, разглядаецца версія падпалу
✔️Часовы павераны ў справах РБ у Вільні атрымаў чарговую ноту пратэсту ад МЗС Літвы
✔️Сі Цзіньпін упершыню з 2015 года прыляцеў з візітам у Злучаныя Штаты
✔️Дыверсіі ў Еўропе сталіся звычайнай справаю. Якім чынам NATO можа адказаць ды ці будзе адказваць увогуле?
✔️Беларускую хрысціянскую дэмакратыю праз месяц чакае «перазагрузка». Вялікая размова з Паўлам Севярынцам
✔️Украіна перадала Паўднёвай Карэі двух палонных вайскоўцаў КНДР
✔️Жыхарка Камянецкага раёну знайшла дзіўны металічны кавалак у буханцы хлебу. На хлебазаводзе патлумачылі, адкуль узялася «начынка»
✔️Казахстанскіх вайскоўцаў вынесла ў Каспійскае мора падчас вучэнняў – прынамсі 9 чалавек загінулі
✔️Мужчына, узброены мачэтэ, атакаваў людзей у польскім кляштары. Адзін чалавек загінуў
✔️Латвія забараніла вяшчанне «Радыё Беларусь» на сваёй тэрыторыі. Мінінфарм РБ адрэагаваў на гэта з «рашучым асуджэннем»
✔️У Круглым на Магілёўшчыне расфармавалі папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
✔️Смяротнае ДТЗ на Віцебшчыне: сутыкнуліся два нямецкія легкавікі, у адным з іх загінула пасажырка
👀 Яшчэ адзін экспанат у калекцыю жывёлаў, якіх можна спаткаць на айчынных дарогах
Учора ўвечары ў Бешанковіцкім раёне кіроўцу прымусіў прытармазіць янотавідны сабака.
🔍 А хто са свету фаўны трапляўся на беларускіх дарогах вам?
📹 Відэа: Витебск. Главное!
☝️У Польшчы сталі затрымліваць істотна больш парушальнікаў міграцыйнага заканадаўства. Беларусы не ў «топе», але і не ў «хвасце»
Сёлета (з 1 студзеня па 1 верасня) агулам было затрымана 400 нашых суайчыннікаў, што мелі праблемы з дакументамі легалізацыі. Гэта значна меней у параўнанні з украінцамі (іх затрымалі 2200), аднак беларусы ў любым выпадку апынуліся на чацвёртым радку гэтага сумнеўнага «рэйтынгу».
У тройку ж, акрамя ўкраінцаў, патрапілі калумбійцы (нечакана) і грамадзяне Грузіі.
✅ Больш інфармацыі па тэме шукайце тут
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
😨 У Менску кіроўца «Škoda» заехаў на паркінг незвычайным спосабам
42-гадовы мужчына прабіў сваім легкавіком агароджу падземнай паркоўкі на праспекце Дзяржынскага каля скрыжавання з вуліцаю Шчорса. Папярэдне, ён адчуў сябе кепска за стырном.
Кіроўцу даставілі ў больніцу для абследавання. Акрамя ягонага аўта і агароджы паркінгу пацярпелых не было.
📞 Амаль як у Лондане. У Магілёве зноў ёсць таксафон, але працуе ён ужо паводле сучасных тэхналогіяў
«Апгрэйднутая» савецкая тэлефонная будка з'явілася на вуліцы Арджанікідзэ. Каб скарыстацца таксафонам, варта падключыць да яго свой смартфон праз Bluetooth.
А экстраныя службы ў выпадку неабходнасці можна выклікаць «па-старынцы».
edited
☝️На волі яшчэ 15 чалавек. Што вядома на гэты момант?
🤔 Святлана Ціханоўская ў Генасамблеі ААН. Ці перасячэцца яна там з прадстаўнікамі Менску?
🙋🏼♂️🙎🏻♂️ Доналд Трамп асабіста сустракаў Сі Цзыньпіна ля трапа самалёта. ЗША і Кітай дамовіліся працягнуць «гандлёвае перамір’е». А што яшчэ?
📺 Усё самае важнае глядзіце ў Студыі Белсату!
edited
🛴12-гадовы хлопец скраў электрасамакат проста з фае інтэрнату
45-гадовы жыхар аднаго з пасёлкаў у Салігорскім раёне пакінуў «сродак персанальнай мабільнасці» (так афіцыйна яго называюць у зводках міліцыі) на першым паверсе інтэрнату ўвечары. А зранку на тым жа месцы нічога не знайшоў.
Дзякуючы камерам відэаназірання неўзабаве было высветлена, што самакат скрала 12-гадовае дзіця, што прыехала пагасціць у пасёлак з Салігорску. Хлопец вырашыў «проста пакатацца». Крымінальнай справы ў дачыненні яго распачаць не могуць (бо злачынцу яшчэ не споўнілася 14 гадоў), аднак паставяць на ўлік у камісію па справах няпоўнагадовых.
🤪 Ігар Случак працягвае «паляванне» на чыноўнікаў, што ігнаруюць беларускую мову
І робіць гэта без усялякага «беспределу» – цалкам законным спосабам.
Азаронак, што з тварам?