Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 53 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
edited

Беларуска патрабуе праўды пра забойства мужа Карыстальніца Threads Ангеліна напісала допіс з заклікам прыцягнуць увагу да расследавання ягонай смерці. Паводле яе, 28 снежня 2025 года ейнаму мужу нанеслі цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да смерці. Адбылося гэта ў начны час у кафэ-бары «Фортуна» у Горадні. 💬 «Прыбылыя супрацоўнікі не ў поўнай меры выканалі ўскладзеныя на іх абавязкі па ўстанаўленні абставін здарэння і правядзенні першасных дзеянняў, накіраваных на фіксацыю доказаў». Жанчына піша, што сведак не апыталі належным чынам і нават не забралі запісы з камер відэаназірання. Таксама на месца злачынства, паводле яе, не прыехаў судова-медыцынскі эксперт. Пытанні былі і да паказанняў сведак. 💬 «Падчас допыту загадчыцы ў якасці сведкі апошняя давала супярэчлівыя паказанні, у дакладнасці якіх у мяне ёсць сумневы, паколькі яна з'яўляецца знаёмай кампаніі падазраванага». Ангеліна піша, што неаднаразова прасіла праверыць тэлефонныя званкі загадчыцы з асобамі з кампаніі падазраванага, аднак атрымлівала адмовы. 💬 «Следства па гэтай справе ідзе ўжо больш чым паўгода, а вынікаў фактычна няма ніякіх. Само расследаванне неаднаразова прыпынялася і пасля маіх скаргаў зноў аднаўлялася. Я неаднаразова звярталася да кіраўніцтва СК, а таксама ў органы пракуратуры, каб справу перадалі расследаваць у ўпраўленне Следчага камітэту па Гарадзенскай вобласці. Аднак мне адмовілі і ў гэтым».

Views over time

05001K1.5K2K25 Sep 07:1211 Nov 21:461.8K25 Sep 07:12: 0 views11 Nov 21:46: 1,760 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
25 Sep 2026, 07:120
11 Nov 2026, 21:461.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.