Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 28 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. edited

    ❗️Памілаваныя 15 вязняў З іх 13 адбывалі пакаранне паводле так званых «экстрэмісцкіх» артыкулаў. 10 з вызваленых сёння – жанчыны. Імёны гэтых людзей пакуль невядомыя. Прэс-служба Лукашэнкі паведамляе, што ўсе вызваленыя звярталіся з прашэннем аб памілаванні.

  2. 🙃 Хочаце шчасця? Вырушайце на Віцебшчыну! Бо менавіта там, калі верыць уладам, жывуць самыя шчаслівыя беларусы. Мы зацікавіліся: можа, жыхары Віцебшчыны ведаюць нейкі сакрэт, пра які іншыя беларусы яшчэ не здагадваюцца? 🎥 Разгадваем віцебскі феномен у нашай праграме «Навіны з будучыні» На YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»

  3. 🇱🇻 Латвія забараніла вяшчанне «Радыё Беларусь» на сваёй тэрыторыі. Мінінфарм РБ адрэагаваў на гэта з «рашучым асуджэннем» Латвійская Нацыянальная рада па электронных СМІ (NEPLP), прыняла адпаведную пастанову 17 верасня. А ўчора яна была афіцыйна апублікаваная. Сігнал «Радыё Беларусь» пакрывае значную частку ўсходніх раёнаў Латвіі (у тым ліку буйны горад Даўгаўпілс), бо распаўсюджваецца з перадатчыка ў Браславе. Аргументуючы забарону на вяшчанне, NEPLP указаў на тое, што ў эфіры «Радыё Беларусь» ставілася пад сумнеў незалежнасць латвійскіх медыяў, крытыкаваліся рашэнні ўладаў Латвіі ды Еўразвязу, аповеды пра падзеі Другой сусветнай вайны былі аднабаковымі. Акрамя таго, жыхароў Латвіі заклікалі ездзіць у Беларусь, падкрэсліваючы, што гэта бяспечна (у той час як МЗС Латвіі так не лічыць і неаднаразова выдаваў камунікаты з засцярогамі для латвійцаў). Прымаючы да ўвагі ўсё апісанае вышэй, Рада па электронных СМІ робіць выснову, што кантэнт з эфіру «Радыё Беларусь» нясе пагрозу дзяржаўным інтарэсам Латвіі ды ейнай нацыянальнай бяспецы. Апублікаваная забарона датычыць не толькі вяшчання ў FM-дыяпазоне, але таксама інтэрнэт-эфіраў. 👀 Міністэрства інфармацыі РБ не пакінула гэты крок без адказу (пакуль толькі пісьмовага). У ведамстве лічаць, што дзяржаўныя органы Латвіі «хочуць не дапусціць распаўсюду аб'ектыўнай і вартай даверу інфармацыі». Мінінфарм падкрэсліў, што «рашуча асуджае» пастанову NEPLP.

  4. 💬 «Часам кажуць: з эміграцыі не робіцца палітыка. Яшчэ як робіцца!» «Беларускую хрысціянскую дэмакратыю» таксама не абмінулі ўнутраныя сваркі, характэрныя для беларускага апазіцыйнага руху ў апошнія гады. Аднак Павел Севярынец, які выйшаў на волю ў снежні, поўны рашучасці аб'яднаць партыю і зноў ператварыць яе ў масавую і ўплывовую палітычную сілу. Роўна праз месяц у Беластоку будзе праведзены з'езд БХД, ад якога мусіць распачацца новы раздзел у гісторыі партыі. Дата абраная невыпадкова – 24 кастрычніка 1926-га ў Вільні адбыўся сход, на якім Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць (існавала з 1917 года) была пераўтвораная ўласна ў Беларускую хрысціянскую дэмакратыю. ✅ Прапануем вашай увазе вялікую размову з Паўлам Севярынцам 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

  5. 🐎 Гэта не стэпы Дзікага Захаду, а звычайная дарога пад Менскам Табун коней раптам вырашыў спыніць аўтамабільны рух на трасе «Дукора-Смілавічы». Жывёлам спатрэбіўся нейкі час, каб зразумець, які бок дарогі іх цікавіць больш 💁🏻‍♂️ 📹 Відэа: Минск. Главное!

  6. 👆 Страцілі працу? Вось тут і стане ясна, ці сапраўды дзяржава сацыяльная І Беларусь, і Швецыя абяцаюць падтрымку тым, хто застаўся без заробку. Але слова «падтрымка», як аказалася, у гэтых краінах разумеюць вельмі па-рознаму. Сцяпан Пуціла ў праграме «Прабел» параўнаў выплаты, і аказалася, што беларускі варыянт патрабуе надзвычай ашчаднага падыходу да жыцця. А як у Швецыі, глядзіце ў відэа! 👀 Цалкам праграму можна паглядзець на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»

  7. 🔹Дыверсіі ў Еўропе сталіся звычайнай справаю. Якім чынам NATO можа адказаць ды ці будзе адказваць увогуле? У Стратэгічнай канцэпцыі NATO 2022 года наўпрост гаворыцца: гібрыдная атака можа быць настолькі сур’ёзнай, што альянс будзе разглядаць яе як узброены напад і зможа прымяніць артыкул 5. Для кібератак асобна ўдакладняецца: падставаю можа стаць як адна сур’ёзная атака, так і некалькі атак разам. Але колькаснага парогу ў дакументах NATO няма. У іх не пазначана, колькі павінна быць атак, загінулых або пашкоджаных аб’ектаў і якой шкоды дастаткова для пераходу да калектыўнай абароны. ✅ Разбіраемся з магчымымі сцэнарамі развіцця падзеяў 🔗 Калі вы ў Беларусі, карыстайцеся гэтай спасылкаю

  8. 🔍 У Круглым на Магілёўшчыне расфармавалі папраўчую ўстанову адкрытага тыпу Як паведамляе @dissidentBY, гэта адбылося каля двух тыдняў таму. Усіх, хто адбываў пакаранне на «хіміі» ў ПУАТ № 46, перавялі ў іншыя падобныя ўстановы. У чым прычына «перафарматавання» згаданай лакацыі, дакладна невядома. Паводле некаторых звестак, яна будзе трансфармаваная для больш «злосных» зняволеных («хімікаў»-рэцыдывістаў альбо тых, каму пакараннем такога тыпу замянілі тэрмін у звычайнай калоніі).

  9. edited

    🇺🇦 ЦРУ папярэджвае: Расея можа атакаваць дронамі Іспанію, Францыю або Італію. Як гэта можа паўплываць на беларусаў? 📺 Гэта і іншыя падзеі абмяркоўваем у «Нашым дні». Далучайцеся!

  10. ☝️Мужчына, узброены мачэтэ, атакаваў людзей у польскім кляштары. Адзін чалавек загінуў Трагедыя здарылася сёння раніцаю ў мястэчку Ярослаў (Падкарпацкае ваяводства, непадалёк ад мяжы з Украінаю). Прыкладна а 9:30 на тэрыторыю кляштара Сёстраў Бенедыктынак уварваўся мужчына, які трымаў у руцэ вялікі нож (паводле некаторых звестак, мачэтэ). Ён стаў кідацца на ксяндзоў, што рыхтаваліся да імшы, а таксама на прыхаджанаў. Вядома, што адзін з атакаваных мужчынаў ад атрыманых раненняў сканаў, яшчэ двое знаходзяцца ў крытычным стане. Паведамляецца таксама пра параненую жанчыну. Паліцыя па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства затрымала 31-гадовага ўкраінца. Ягоныя матывы пакуль застаюцца загадкаю.

  11. 💱 Курсы валютаў 24 верасня Расейскі рубель сёння скінуў больш за капейку. Тым часам амерыканская і еўрапейская валюты ўмацаваліся ў дачыненні да беларускай. #курсывалютаў

  12. ▪️Смяротнае ДТЗ на Віцебшчыне: сутыкнуліся два нямецкія легкавікі, у адным з іх загінула пасажырка Аварыя здарылася каля 8-й гадзіны раніцы на дарозе «Дуброўна-Баева» непадалёк ад расейска-беларускай мяжы. 21-гадовы кіроўца Mercedes выехаў на сустрэчную паласу, па якой у той момант рухаўся Audi. У выніку сутыкнення 42-гадовая жанчына, што знаходзілася ў салоне Audi, загінула на месцы. 50-гадовы кіроўца таго ж аўтамабіля атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Вінаваты ў аварыі маладзён таксама дастаўлены ў больніцу.

  13. 😨 Казахстанскіх вайскоўцаў вынесла ў Каспійскае мора падчас вучэнняў – прынамсі 9 чалавек загінулі Міністэрства абароны краіны паведаміла, што надзвычайная сітуацыя здарылася з 19-цю службоўцамі, якія прымалі ўдзел у трэнаваннях ВМС у Мангістаўскай вобласці Казахстану. Выратаваць на гэты момант атрымалася толькі траіх вайскоўцаў. Адзін з іх шпіталізаваны. Дзевяцёра дакладна загінулі, лёс астатніх сямі застаецца невядомым. На месца здарэння асабіста выехаў міністр абароны Казахстану Даўрэн Касанаў. Нагадаем: усяго два тыдні таму сумесныя вучэнні з прадстаўнікамі арміі Казахстану праводзілі Узброеныя сілы РБ. Тыя трэнаванні адбываліся на тэрыторыі Беларусі. 📷 Фота ілюстрацыйнае

  14. 😵 Батарэі ў Менску пацяплеюць. Але пакуль не ў жылых дамах А таксама: МУС «ліквідавала дыверсантаў» на Мазырскім НПЗ, новаўвядзенні для беларусаў, што хочуць падацца на італьянскі «шэнген», сувенір за $3 тысячы для наведнікаў Нясвіжскага палацу. 👀 Сабралі ўсе заўважныя навіны мінулых содняў у кароткім выданні навінаў

  15. 🍞 Жыхарка Камянецкага раёну знайшла дзіўны металічны кавалак у буханцы хлебу. На хлебазаводзе патлумачылі, адкуль узялася «начынка» Як высветлілася, на накіроўваючай лініі печы сарвала ланцуг. Адзін з металічных мацуючых элементаў праз гэта зляцеў ды патрапіў у пустую форму для выпякання хлеба. Абсталяванне адраманатвалі ўсяго за паўгадзіны, аднак той самы металічны элемент так і не выявілі. У форму, дзе ён апынуўся, было залітае цеста, і далей кавалак металу выправіўся ў сваю «вандроўку» да пакупнікоў. На прадпрыемстве выбачыліся перад жанчынаю, якой не пашанцавала атрымаць буханку «з сюрпрызам».

  16. edited

    🇨🇳🇺🇸 Сі Цзіньпін прыляцеў у Злучаныя Штаты з трохдзённым візітам Доналд Трамп асабіста сустракаў яго на лётным полі базы «Эндрус» разам з жонкаю Меланіяй. У гонар лідара наймагутнейшай азіяцкай дзяржавы зладзілі паказальны пралёт бамбардавальнікаў, а таксама для яго граў аркестр ВПС ЗША ды разаслалі 30-метровую чырвоную дарожку. Гэта першы раз з 2015 года, калі Сі Цзіньпін наведвае Злучаныя Штаты. 📹 Відэа: Associated Press

  17. 🇱🇹 Часовы павераны ў справах РБ у Вільні атрымаў чарговую ноту пратэсту ад МЗС Літвы Гэтым разам яна датычыць запушчаных з беларускай тэрыторыі метэазондаў, якія ў ноч з 21 на 22 верасня спрычыніліся да часовага закрыцця Віленскага аэрапорту. «Гэты інцыдэнт стварыў прамую пагрозу бяспецы цывільнай авіяцыі. Давялося часова абмежаваць выкарыстанне паветранай прасторы, што паўплывала на цывільныя рэйсы і парушыла планы пасажыраў. Літва ацэньвае гэты ды іншыя аналагічныя выпадкі, зафіксаваныя ў апошнія месяцы, як сістэматычныя дзеянні гібрыднага характару, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы», – гаворыцца ў заяве літоўскага знешнепалітычнага ведамства.

  18. У Польшчы загарэлася наземная станцыя Starlink Яна забяспечвае перадачу інтэрнэт-сігналу ў тым ліку ва Украіну. Міністр лічбавізацыі Польшчы лічыць, што пажар мог быць спробаю вывесці аб'ект з ладу. Паводле яго, ёсць «шмат прыкмет» таго, што здарэнне можа быць новым этапам гібрыднай вайны. На месцы працуюць паліцыя і Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.

  19. Older posts