😨 У Менску кіроўца «Škoda» заехаў на паркінг незвычайным спосабам 42-гадовы мужчына прабіў сваім легкавіком агароджу падземнай паркоўкі на праспекце Дзяржынскага каля скрыжавання з вуліцаю Шчорса. Папярэдне, ён адчуў сябе кепска за стырном. Кіроўцу даставілі ў больніцу для абследавання. Акрамя ягонага аўта і агароджы паркінгу пацярпелых не было.