💥 #галоўнае за 24 верасня ✔️На свабоду выйшлі 15 зняволеных, у тым ліку 13 асуджаных за «палітыку» ✔️У Дзярждэпартаменце ЗША прайшла сустрэча Джона Коўла і Анджэя Пачобута ✔️Непадалёк Варшавы гарэла наземная станцыя Starlink, разглядаецца версія падпалу ✔️Часовы павераны ў справах РБ у Вільні атрымаў чарговую ноту пратэсту ад МЗС Літвы ✔️Сі Цзіньпін упершыню з 2015 года прыляцеў з візітам у Злучаныя Штаты ✔️Дыверсіі ў Еўропе сталіся звычайнай справаю. Якім чынам NATO можа адказаць ды ці будзе адказваць увогуле? ✔️Беларускую хрысціянскую дэмакратыю праз месяц чакае «перазагрузка». Вялікая размова з Паўлам Севярынцам ✔️Украіна перадала Паўднёвай Карэі двух палонных вайскоўцаў КНДР ✔️Жыхарка Камянецкага раёну знайшла дзіўны металічны кавалак у буханцы хлебу. На хлебазаводзе патлумачылі, адкуль узялася «начынка» ✔️Казахстанскіх вайскоўцаў вынесла ў Каспійскае мора падчас вучэнняў – прынамсі 9 чалавек загінулі ✔️Мужчына, узброены мачэтэ, атакаваў людзей у польскім кляштары. Адзін чалавек загінуў ✔️Латвія забараніла вяшчанне «Радыё Беларусь» на сваёй тэрыторыі. Мінінфарм РБ адрэагаваў на гэта з «рашучым асуджэннем» ✔️У Круглым на Магілёўшчыне расфармавалі папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ✔️Смяротнае ДТЗ на Віцебшчыне: сутыкнуліся два нямецкія легкавікі, у адным з іх загінула пасажырка