🤷 «Добры дзень. Я замініраваў будынак» Пра гэта ў міліцэйскі чат-бот паведаміў 14-гадовы школьнік са Слуцка. Нібыта, выбухоўку ён падклаў у шпіталь і школу ды запатрабаваў выкуп. «Я чакаю выкуп ці актывую гексагенную бомбу», – прыгразіў падлетак. «Бамбіста» неўзабаве знайшлі праз набыты акаўнт у Telegram. Да таго часу 14-гадовы школьнік паспеў пахваліцца сябрам сваёй «вынаходлівасцю». Распачатая крымінальная справа. Бацькам «тэрарыста» давядзецца кампенсаваць грошы, выдаткаваныя на працу экстраных службаў. ☝️