Максім Рыжанкоў працуе над бязвізам для беларусаў у КНДР Кіраўнік МЗС Беларусі сустрэўся з паўночнакарэйскім калегам на палях Генасамблеі ААН. Бакі адзначылі «новы ўзровень, на які выйшлі краіны». «Падкрэслілі, што іх аснову складаюць сяброўскія і даверлівыя адносіны паміж лідарамі дзвюх краін», – адзначыла прэс-служба МЗС Беларусі. Акрамя абмеркавання адкрыцця беларускай амбасады ў Пхеньяне, міністры дамовіліся ўзмацніць намаганні ў пытанні бязвізавага рэжыму для грамадзян Беларусі і КНДР.