📞 Амаль як у Лондане. У Магілёве зноў ёсць таксафон, але працуе ён ужо паводле сучасных тэхналогіяў «Апгрэйднутая» савецкая тэлефонная будка з'явілася на вуліцы Арджанікідзэ. Каб скарыстацца таксафонам, варта падключыць да яго свой смартфон праз Bluetooth. А экстраныя службы ў выпадку неабходнасці можна выклікаць «па-старынцы».