💬 «Людзі ў Беларусі добрыя, чыста, бяспечна – але жыць няма на што... Бедная краіна, абмежаваныя магчымасці» Сярод пэўнай (не вельмі шырокай) групы замежнікаў Беларусь дагэтуль мае рэпутацыю «астраўка стабільнасці», якой кіруе «моцны гаспадар», што не «дапусціў вайны». Гэты ж наратыў актыўна прасоўвае і лукашэнкаўская прапаганда. Пра што прапаганда не кажа – дык гэта пра тое, што адным энтузіязмам ад кіравання «моцнага гаспадара» сыты не будзеш. Трэба таксама мець нейкія фізічныя рэсурсы ды фінансавыя сродкі для ўласнага існавання. Вось на гэтым моманце ў многіх «збеглых з капіталістычнага Захаду» і разбіваюцца «ружовыя акуляры». Расказваем гісторыі людзей, якіх спакусіла ўяўная беларуская «стабільнасць», аднак пазней ударыла па галаве суворая беларуская рэальнасць. ✅ Чытайце матэрыял на сайце 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі