💵 Школьніца расказала ў Threads пра паборы ў сваёй школе. Сума ўражвае Аўтарка допісу сцвярджае, што сёлета ў чэрвені здавала выпускныя іспыты ў 9 «Б» класе менскай сярэдняй школы №66: «Бацькоўскі камітэт з класным кіраўніком незаконна сабралі з бацькоў амаль 5 тысяч рублёў "на іспыты". Закупалі прадукты харчавання ў нечуваных маштабах для камісіі» Школьніца далучыла да сваёй публікацыі скрыншоты з чатаў, якія пацвярджаюць ейныя словы. Яна ўжо нават звярнулася да Лукашэнкі, хоць і падкрэслівае: «разумею, што не змагу дамагчыся справядлівасці, а горш будзе толькі мне».