👀 У часе сённяшняга ўдару па цягніку на ўкраінска-польскай мяжы зусім блізка быў іншы цягнік – з еўрапейскімі чыноўнікамі Згодна са звесткамі нямецкага выдання Der Spiegel, у ім быў дарадца канцлера ФРГ па бяспецы Гюнтэр Заўтэр, адказныя за бяспеку чыноўнікі з Францыі, Італіі ды Вялікай Брытаніі, а яшчэ былы міністр замежных справаў Швецыі Карл Більдт ды былы брытанскі прэм'ер Борыс Джонсан. Усе пералічаныя (плюс шэраг дэпутатаў Бундэстагу) вярталіся ў Еўразвяз пасля наведвання канферэнцыі па бяспецы YES (Yalta European Strategy) у Кіеве.