💥 #галоўнае за 13 верасня ✔️Расея атакавала цягнік «Кіеў-Варшава», што стаяў проста на ўкраінска-польскай мяжы, а таксама ўдарыла па АЗС каля пункта пропуску. Непадалёк ад месца ўдару ў іншым цягніку знаходзіліся еўрапейскія чыноўнікі ✔️Сяргей Ціханоўскі зрабіў нечакана рэзкі выпад на адрас жонкі Святланы ✔️Раман Пратасевіч ажаніўся ў трэці раз. Абранніца – «ведзьма», якая захапляецца таро ✔️Трамп заявіў, што «Зяленскі мусіць спыніць удары па вырабніцтву дызельнага паліва» ў РФ ✔️Арына Сабаленка саступіла Алене Рыбакінай у фінале US Open. Беларуска сёлета застанецца без тытулаў Вялікага Шлему ✔️Літоўскія вайскоўцы прынялі чараду птушак за дроны і абвесцілі на ўсходзе краіны паветраную трывогу ✔️«Абганяю інамарку, дзеўкі млеюць за вуглом». Смалявіцкі чыноўнік «разарваў» сцэну на «Дажынках» ✔️Сканфіскаваная заточка, пагарда да беларускамоўных дзённікаў, дысбаланс ва ўкамплектаванасці класаў. Разбіраемся з праблемамі, якія прынёс новы навучальны год ✔️Нацыянальная традыцыя? Беларусы зноў залезлі на лаўку, зняўшы перад тым абутак ✔️«Ён нібы з самалёта выпаў». Беларускі Threads шакаваны выглядам сэндвічу з Нацыянальнага аэрапорту #рэпрэсіі: ▫️27-гадовага айцішніка асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці». Ён жыў у Польшчы, аднак новы год-2026 вырашыў сустрэць на радзіме, і быў затрыманы ▫️Роўна 6 гадоў таму берасцейцы проста патанчылі ў карагодзе пасярод вуліцы. Гэта вылілася ў крымінальную справу для дзясяткаў людзей