📈 🛢 Цэны на нафту зноў растуць на фоне новага абвастрэння на Блізкім Усходзе 14 верасня кошт нафты Brent перавысіў $107 за барэль пасля паведамленняў пра атакі еменскіх хусітаў на тэрыторыі Саудаўскай Аравіі і інцыдэнт з караблём у Хурмузскай пратоцы. Рост склаў больш за 2%. На гэтым фоне даражэе і расейская нафта, што азначае дадатковыя даходы для бюджэту РФ і часткова зніжае эфект ад заходніх санкцыяў. Эксперты адзначаюць, што сітуацыя на Блізкім Усходзе цяпер застаецца адным з галоўных фактараў, якія ўплываюць на сусветныя энергетычныя рынкі.