Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 10.9%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 24 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. ⛽️ Трамп заявіў, што «Зяленскі мусіць спыніць удары па вырабніцтву дызельнага паліва» ў РФ На думку прэзідэнта Злучаных Штатаў, такія ўдары спрыяюць недахопу дызеля ва ўсім свеце: «Зяленскі мусіць зрабіць адну рэч. Ён павінен перастаць выводзіць з ладу расейскае дызельнае паліва [маюцца на ўвазе НПЗ – заўв.]. Ён выклікае дэфіцыт дызеля. Гэты дэфіцыт не звязаны з Блізкім Усходам, ён адбываецца праз вайну Украіны ды Расеі» Трамп дадаў, што ён ужо размаўляў на гэту тэму непасрэдна са сваім украінскім калегам.

  2. 🇱🇹 Літоўскія вайскоўцы прынялі чараду птушак за дроны і абвесцілі на ўсходзе краіны паветраную трывогу Таксама з гэтай прычыны часова зачынялі віленскі аэрапорт, а ў паветра падымалі вынішчальнікі NATO. Праз 40 хвілінаў пасля пачатку трывогі быў дадзены «адбой», аэрапорт таксама запрацаваў у штатным рэжыме. Марафон, які сёння адбываўся ў Вільні, спыняць не сталі. ✍️ Вайскоўцы патлумачылі, што падчас назірання за радарамі сляды, якія пакідаюць птушкі, могуць быць вельмі падобнымі да слядоў БПЛА.

  3. 🚒 На выклік у больніцу пад Менскам прыехала ажно 11 адзінак тэхнікі МНС. Што там здарылася? Як высветлілася – усяго толькі кароткае замыканне свяцільніка ў падвале. Эвакуацыю з хірургічнага корпусу Менскай абласной больніцы праводзіць не сталі. ✍️ А ў сталічным раёне Лошыца, нагадаем, учора гарэлі дзве хаты адна за адной.

  4. 🎒Сканфіскаваныя гільза і заточка, пагарда да беларускамоўных дзённікаў, дысбаланс ва ўкамплектаванасці класаў Новы навучальны год у Беларусі распачаўся нечакана весела (насамрэч не). Столькі тэмаў, вартых абмеркавання, банальны старт чарговага школьнага сезону не падкідваў даўно. «Белсат» сабраў у адно цэлае ўсе найбольш гучныя падзеі апошняга часу, звязаныя з айчыннай сярэдняй адукацыяй. ✅ Чытайце матэрыял вось тут 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

  5. 📺 Навіны за 8 хвілін 🇺🇦 Новы маштабны залёт расейскіх БПЛА ў беларускае неба, падазраваным у забойстве цяжарнай жанчыны ў Менску выявіўся хакейны суддзя, Сабаленка скончыць год без тытулаў Вялікага Шлему. 🎤А яшчэ – каго прывезлі выступаць на Дзень гораду ў Менску ды колькі будзе каштаваць у РБ новы айфон? Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

  6. edited

    ☝️Расея працягвае наносіць удары па ўкраінскіх пасажырскіх цягніках Учора ад атакаў БПЛА пацярпелі вагоны на вакзале ў Луцку, а сёння «прылёт» здарыўся па лакаматыве цягніка «Кіеў-Варшава», у часе калі ён стаяў на ўкраінска-польскай мяжы. На шчасце, людзі былі своечасова эвакуяваныя з вагонаў і не пацярпелі. 👀 Акрамя таго, уначы дроны ўдарылі па АЗС непадалёк ад пункту пропуску «Ягадын – Дарогуск» (гэта таксама ўкраінска-польская мяжа). Там здарыўся магутны пажар.

  7. Раман Пратасевіч зладзіў сваё трэцяе вяселле 31-гадовы беларус гэтым разам абраў Настассю Лабазаву. Яна працуе ў сферы медыцыны і цікавіцца таро. Дзяўчына называе сябе ведзьмай і распавядала, што прывабіла будучага жаніха чырвонымі майткамі (якія, паводле яе, неабходны, каб у жыцці было каханне ✍️). Першы і другі шлюбы Рамана былі з Маргарытай Грыцкевіч, якая таксама мела медычную адукацыю і любіла таро.

  8. Ніколі не варылі варэнне? Зараз мы гэта выправім 😋 Нават калі вы ніколі нічога не кансервавалі, раскажам з чаго пачаць ды што рабіць, каб усё атрымалася. Правераныя рэцэпты варэння, джэму і павідла з яблыкаў, сліваў, абрыкосаў ды нават з гарбуза, знойдзеце на нашым сайце. Бонусам – рэцэпты без цукру для тых, хто сочыць за фігурай. 🔗 Спасылка для тых, хто ў Беларусі

  9. 🐹 Хамяк – пад пагрозаю. Хто яшчэ? На працягу значнай часткі мінулага стагоддзя звычайнага (або еўрапейскага) хамяка знішчалі як сельскагаспадарчага шкодніка. Цяпер у Беларусі ён належыць да першай (найвышэйшай) катэгорыі аховы. Падкрэслім, што еўрапейскага хамяка не варта блытаць з джунгарскім або сірыйскім, якіх звычайна трымаюць у якасці хатніх гадаванцаў. Чые яшчэ папуляцыі ў нашай краіне вельмі блізкія да знікнення? Найсвяжэйшы апдэйт такіх відаў жывёлаў быў выдадзены летась. ✅ Расказваем, хто прысутнічае ў гэтым спісе 🔗 Спасылка для тых, хто ў Беларусі

  10. 🚛 Замаўляць лімузіны на вяселле больш не модна? Вашай увазе новы трэнд – самазвал Цяжкавік, які «разгружае халасцяцкае жыццё» і «загружае сямейнае шчасце», пабачылі на сталічнай вуліцы Каржа. 📷 ТГ-канал «Минск. Главное!»

  11. 🐝 Шэршні захапілі старую шпакоўню і зрабілі ў ёй «рамонт» на свой лад Такі незвычайны сімбіёз «будаўнічых тэхналогіяў» пабачылі ў адным з лясоў Любанскага раёну. ✍️ Такое гняздо шэршняў ні ў якім разе нельга чапаць (і тым больш спрабаваць збіць) – увесь рой кінецца на вас у атаку, што прывядзе да вельмі непрыемных наступстваў. Нават проста набліжацца да такой «пабудовы» ды размахваць рукамі каля яе ўжо вельмі небяспечна.

  12. edited

    Папулярны ў Расеі спявак сабраў тысячы беларусаў На Нямізе падчас Дня гораду прайшоў канцэрт Акмаля. Гэта малады расейскі выканаўца, які нарадзіўся ў Туркменістане. Вядома, што спявак трапляў у скандалы праз палітыку: у 2025-м ён атрымаў ад прыхільніцы падарунак у блакітна-жоўтым пакеце. Артыст вярнуў яго са словамі: «Пакетик этот сожгите, цвета мне не нравятся».

  13. «Абганяю інамарку, дзеўкі млеюць за вуглом» Намеснік кіраўніка райвыканкаму Дзмітрый Багдановіч заспяваў на «Дажынках» Чыноўнік перарабіў тэкст песні «Малінавая Лада» і замяніў словы на «трактар». Паслухайце!

  14. Дроны ЗСУ атакавалі нафтазавод у Краснадарскім краі Паводле ASTRA, пад удар трапіў НПЗ у горадзе Славянску-на-Кубані. Мясцовыя жыхары выкладваюць відэа з моцным пажарам на прадпрыемстве. Акрамя таго, беспілотнікі прыляцелі і ў Ніжнекамск (Рэспубліка Татарстан). У выніку пашкоджанні атрымалі прамысловыя аб’екты і аўтамабіль, які загарэўся пасля траплення БПЛА ў дрэва. Улады рэгіёну паведамляюць пра двух загінулых.

  15. 💥 Ранішняе шоу на «Белсаце» У сённяшнім выпуску абмяркуем, чаго чакаць ад новага візіту Джона Коўла ў Менск, раскажам пра выставу Палка Каліноўскага і незвычайны курс на беларускай мове. Далучайцеся да нашага эфіру!

  16. edited

    🎾 Арына Сабаленка саступіла Алене Рыбакінай у фінале US Open Сабаленка ўзяла другі сэт, аднак у першым і трэцім мацнейшаю была нарадзінка Масквы (4:6, 7:5, 2:6). Раней прадстаўніца Казахстану ўжо забрала ў беларускі тытул першай ракеткі свету – гэта адбылося дзякуючы факту выхаду Рыбакінай у паўфінал турніру. Сабаленка будзе вымушаная пакінуць топавы радок рэйтынгу WTA пасля бесперапыннага знаходжання на ім на працягу 99 тыдняў. Адкрыты чэмпіянат ЗША быў апошнім у гэтым годзе турнірам Вялікага Шлему.

  17. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 Як беларускім прадпрыемствам прапануюць працаўнікоў з Непалу і Пакістану Прыватная кампанія прапануе прадпрыемствам прывозіць мігрантаў з васьмі краін, абяцаючы ўзяць на сябе іх пошук, легалізацыю і суправаджэнне. Як працуе гэта схема – чытайце па спасылцы. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 Дзяржава «нармалізавала» фонды, спужаўшыся самастойнасці беларусаў? «Белсат» спытаў экспертаў, што гэта азначае і да чаго можа прывесці. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 «Закладніка з Пачобута зноў не зробяць» Абмеркавалі вяртанне Анджэя Пачобута ў Беларусь з публіцыстам Міхалам Кацэвічам. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. #штопачытаць

  18. 💥 #галоўнае за 12 верасня ✔️Паводле падазрэння ў забойстве цяжарнай жанчыны ў Менску затрыманы хакейны суддзя Аляксей Гаўрылёнак ✔️Беларускі добраахвотнік Жэрар, якому пагражае турма ва Украіне, даў шчырае інтэрв'ю «Белсату». Вось ягоная версія падзеяў ✔️Будуць «юрыдычна паслухмянымі», бо баяцца дэпартацыі. BELPOL вывучыў закрытыя абвесткі з «рэкламаю» замежных працаўнікоў ✔️Упершыню ў найноўшай гісторыі ў праграме Венецыянскага кінафестывалю прэзентавалі фільм пра Беларусь ✔️Расейскія дроны сёння ўдзень білі па рэгіёнах паўночнай Украіны, якія мяжуюць з Беларуссю. «Прылёты» зафіксаваныя ў Жытомірскай, Ровенскай ды Валынскай абласцях ✔️Зяленскі зноў заявіў пра сваю гатовасць асабіста сустрэцца з Пуціным ✔️Нямецкія ўлады назвалі імя беларуса, датычнага да дыверсіі ў аэрапорце Лейпцыгу ✔️Лукашэнка падпісаў указ, які будзе рэгуляваць у Беларусі дабрачынныя зборы. Мэта – абараніць людзей ад махляроў, але ў рэальнасці ўсё больш заблытана ✔️Беларусы змаглі «фарсаваць» Прыпяць на старэнькім ЗІЛе – настолькі яна абмялела ✔️У менскай Лошыцы двойчы за дзень гарэлі хаты: спачатку драўляная, потым цагляная ✔️Латвійскія сілавікі затрымалі мужчыну, які вёз у салоне свайго легкавіка ажно 7 мігрантаў. Усе яны патрапілі ў краіну з Беларусі #рэпрэсіі: ▫️За «садзейнічанні экстрэмізму» пакаралі «хатняй хіміяй» сацыяльную работніцу з Амсціслава ▫️Гэтая беларуска пацярпела ад рэпрэсіяў на радзіме, а пасля двойчы страціла працу ў выгнанні ў Латвіі. Драматычная гісторыя Алены Мешчараковай

  19. Older posts