У гарах Кыргызстану аднавілі пошук цела беларуса Мікалая Свірыдава Гэта быў найстарэйшы і найбольш дасведчаны ўдзельнік групы альпіністаў, якая загінула на піку Курумды на пачатку жніўня. Целы іншага беларуса Максіма Палянскага, а таксама грамадзяніна Літвы Сяргея Рубцова знайшлі яшчэ тры тыдні таму. З імі ўжо была праведзеная працэдура апазнання, пасля чаго іх транспартавалі на радзіму. Пошукі Мікалая Свірыдава перапынялі праз пагрозу лавінаў ды камняпадаў у месцы імавернага знаходжання ягоных парэшткаў. Цяпер аперацыю аднавілі, у ёй бяруць удзел пяцёра байцоў Асобнага рэспубліканскага ратавальнага атраду Кыргызстану, паведамляе @onlinerby.