Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)10.9%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 21 minutes ago
Reactions per 1K views14.7❤ 🤬 😢
edited
Дональд Туск: была перадухіленая атака на польскі памежны пераход
Прэм’ер-міністр Польшчы не ўдакладніў, што гэта была за пагроза. Паводле палітыка, перадухіліць яе ўдалося ў супрацы з Украінай.
Акрамя таго, Туск заявіў, што атрымаў ад ЦРУ «даволі дакладны дакумент» пра магчымыя падзеі ў бліжэйшыя месяцы.
«Польшча і ўся Еўропа павінны быць гатовыя да розных варыянтаў развіцця падзей, звязаных не толькі з сітуацыяй на расейска-ўкраінскім фронце, але і з абстаноўкай уздоўж усходняга флангу ЕЗ», – заявіў прэм’ер Польшчы.
Расея ўдарыла па шматпавярховіку ў Кіеве
У выніку атакі пачаўся пажар. Каля васьмі чалавек атрымалі раненні – пішуць мясцовыя ўлады.
Паводле ЗСУ, Расея ў ноч на 11 верасня запусціла па Украіне 161 беспілотнік. 138 з іх былі збітыя.
Фота: Радыё Свабода (Украіна)
edited
Святлане Ціханоўскай споўнілася 44 гады
Лідарка дэмсілаў Беларусі не вельмі любіць святкаваць свае дні народзінаў. Яна прызналася «Белсату», што традыцыйна задзьме свечкі на торце і загадае жаданне: вызваленне ўсіх палітвязняў і вяртанне дадому ў свабодную Беларусь.
«Вядома, апошнія пяць гадоў мая каманда – гэта мая сям'я, і я ўвесь час адчувала сябе акружанай цяплом і клопатам у гэты дзень як ніколі. Таму святкавалі ў сямейным коле», – раней казала Ціханоўская.
Біяграфію беларускай лідаркі можна пачытаць ПА СПАСЫЛЦЫ
Чытайце тут калі вы ў Беларусі.
Дроны ЗСУ атакавалі склад Ozon у Саратаве
Украінскія тг-каналы паказваюць відэа буйнага пажару на лагістычным цэнтры. Мясцовыя ўлады заявілі, што пацярпелых няма.
Акрамя таго, як піша ASTRA, у горадзе гарыць мясцовы нафтазавод. Паводле выдання, ён трапляў пад удары беспілотнікаў не менш за 16 разоў.
edited
Алесю Бяляцкаму ўручылі медаль «За служэнне дэмакратыі»
Цырымонія адбылася ў амерыканскім горадзе Маунт-Вернане. Сярод прысутных быў і спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл, які прадстаўляў праваабаронцу.
Намаганнямі ў тым ліку Коўла быў вызвалены і сам Бяляцкі.
Падрабязней пра шлях спадара Алеся: ад беларускага актывіста часоў СССР да кіраўніка «Вясны» і нобэлеўскага лаўрэата – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 Дзе працуюць блізкія сваякі Ліліі Лукашэнкі – нявесткі дыктатара
Новае расследванне «Бюро».
🔸 Апраўдваючы дагляды ў школах, ОНТ заявіла, што ў беларускіх Горках сілавікі перадухілілі напад на першакласнікаў.
Але насамрэч гэта было ў Расеі?
🔸 Адзін з самых непрыкметных людзей у атачэнні Лукашэнкі можа аказацца адным з самых уплывовых
Сяргей Чалы тлумачыць, чаму Аляксандр Вальфовіч можа быць не проста «памочнікам Лукашэнкі».
#штопачытаць
☝️Чаму адвакат Дзмітрый Лаеўскі заставаўся ў Беларусі?
Дзмітрый Лаеўскі бараніў Віктара Бабарыку, Максіма Знака і Алеся Бяляцкага. І ўжо даўно вядома, што ў Беларусі небяспечна заставацца тым, хто бароніць рэпрэсаваных. Чаму Лаеўскі заставаўся ў краіне, нягледзячы на відавочную пагрозу?
Ягоны сябра Яўген Пыльчанка расказаў «Белсату», што матывавала Лаеўскага застацца ў Беларусі і што судовы вырак значыць для адвакатуры.
«У яго былі і асабістыя прычыны – сямейныя, скажам так – заставацца ў Беларусі, – тлумачыць Пыльчанка. – З іншага боку, гэта была ягоная прынцыповая пазіцыя, таму што ён ніякіх злачынстваў не чыніў, ён не павінен быў з'язджаць. І ўвогуле, для чалавека нармальна менавіта заставацца ў краіне, якую ён любіць і дзе ён хацеў жыць»
Адвакат Дзмітрый Лаеўскі быў асуджаны на тры гады калоніі за «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці» і «дыскрэдытацыю Беларусі». Праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным. ☝️
☝️Беларуса асудзілі на 25 гадоў у Расеі
Мацвей Кітоў, нібыта, рыхтаваў тэракт у Наварасійску па заданні Службы бяспекі Украіны. Так паведаміла прэс-служба Паўднёвага акруговага ваеннага суда.
У лютым 2025 году ён, нібыта, атрымаў заданне ўчыніць выбух у пункце адбору кантрактнікаў у Наварасійску. І тады ж атрымаў інструкцыю па зборцы і актывацыі самаробнай выбохоўкі. Паведамляецца таксама, што за гэта атрымаў 805 долараў ЗША.
Мацвею Кітову прысудзілі 25 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму з адбываннем першых пяці гадоў у турме, а таксама да штрафу ў памеры 300 тысяч расейскіх рублёў (каля 10,8 тысяч беларускіх рублёў). Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.
Таксама за кратамі ў Расеі застаюцца сама меней дзевяць грамадзянаў Беларусі, абвінавачаных у дыверсіях з прычыны супраціву вайне супраць Украіны. Яшчэ двое – ваеннапалонныя ваяры палка Каліноўскага, звестак пра іх няма ўжо больш за чатыры гады. ☝️
edited
☝️Віцебская школьніца "ратавала" бацькоў за 130 тысяч рублёў і даехала да Менску на таксоўцы
Ашуканцы па відэасувязі пераканалі дзяўчынку, што яе бацькі пад следствам і для іх выратавання трэба забраць з дому ўсе ашчаджэнні. Школьніца забрала грошы з дому, даехала на таксоўцы да Менску і пакінула іх у смеццевым кантэйнеры.
Калі бацькі заўважылі знікненне, адразу звярнуліся ў міліцыю. Распачатая крымінальная справа. ☝️
💥#галоўнае за 10 верасня
✔️ Apple паказала свой першы складны смартфон – iPhone Duo. Сацсеткі адрэагавалі жартамі
✔️ Сабаленка страціла званне першай ракеткі свету
✔️ Украіна пачала ўсталёўваць антыдронавыя сеткі на дарогах у раёне Чарнобылю і ўвяла на спецыяльны рэжым уздоўж беларускай мяжы
✔️ Лукашэнка хоча «ліцэнзаваць» дадатковую адукацыю дзяцей
✔️ Швейцарская пракуратура спыніла разгляд скаргі былой палітзняволенай Наталлі Хершэ
✔️ «Бюро» высветліла, дзе працуюць блізкія сваякі Ліліі Лукашэнкі – нявесткі дыктатара
✔️ Палітзняволеныя Наста Кухта і Ірына Такарчук выйшлі на волю
✔️ Беларуса збілі да смерці перад фестывалем пад Пецярбургам
✔️ Былога гендырэктара «Камунаркі» асудзілі на несалодкі тэрмін
✔️ ОНТ заявіла, што ў беларускіх Горках сілавікі перадухілілі напад на першакласнікаў — але насамрэч гэта было ў Расеі
✔️ Reuters: Краіны NATO сарвалі вучэнні расейскіх дыверсантаў у Арктыцы
✔️ Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду менскага «Дынама» пасля сканчэння сваёй дыскваліфікацыі
#Рэпрэсіі
◽️ Беларуса, які вярнуўся з Польшчы, асудзілі на 5 гадоў
◽️ «Вясна»: у Беларусі працягваецца ціск на былых палітвязняў
edited
Памёр вядомы грамадскі актывіст Генадзь Шэпелеў
У 1990-я гады ён ладзіў беларускія імпрэзы ў Воршы, быў ініцыятарам і кіраўніком Караткевіцкага сплаву па Дняпры ад Воршы да Рагачова.
У 1992 годзе на Крапівеньскім полі, дзе ўшаноўвалі памяць ваяроў, палеглых падчас Аршанскай бітвы, ён адным з першых прымаў прысягу на вернасць Беларусі.
На ўгодкі Аршанскай бітвы патрыёт заўсёды прыязджаў на месца слыннай бітвы, нават калі ўлады забаранілі публічна адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы і бардаўскі фэст “Аршанская бітва”.
На Крапівеньскім полі Генадзь Шэпелеў быў і сёлета. Праз некалькі дзён яго не стала праз хваробу сэрца. ☝️
🏝 Беларусь – выспачка бяспекі пасярод «страшнай Еўропы». Ці не?
Менавіта такую карцінку ўсё настойлівей і настойлівей малюе прапаганда. Сцяпан Пуціла вырашыў не спрачацца, а проста праверыць гэта на практыцы, і з'ездзіў у Аўстрыю.
Што там з бяспекаю, паказваем у відэа!
🎥 Даведацца больш можна ў праграме «Прабел» NEXTA на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».
edited
☝️Сям'я з чатырох чалавек згарэла ва ўласным доме каля Смалявічаў
Трагедыя здарылася каля 14:00 у вёсцы Высокія Ляды.
Падчас тушэння прыватнага дому ратавальнікі знайшлі целы гаспадара, ягонай жонкі -- абодва 1956 года нараджэння і двух сыноў -- 1978 і 1981 гадоў нараджэння.
Прычыны пажару і смерці людзей высвятляюцца. ☝️
🎣 «Клюнуў а 4-й, дасталі толькі а 10-й»
Рыбак Павел разам з цесцем адправіўся на Уборць у Гомельскай вобласці і зусім не разлічваў на такі трафей – ён вылавіў сама вагой 35 кілаграмаў.
Бітва за ўлоў працягвалася больш за пяць гадзін
edited
💥 Reuters: Краіны NATO сарвалі вучэнні расейскіх дыверсантаў у Арктыцы
Расейскія глыбакаводныя апараты адпрацоўвалі тэхналогію, якая патэнцыйна магла б выводзіць з ладу камунікацыйныя падводныя кабелі без відавочных слядоў умяшання. Пра гэта агенцыі распавялі два ананімныя заходнія чыноўнікі.
З іх словаў, саюзнікі высачылі караблі расейскага ўпраўлення глыбакаводных даследаванняў і не дазволілі завяршыць вучэнні.
Аперацыя адбывалася ў раёне архіпелага Шпіцберген вясной 2026 года.
Паводле Reuters, частка амерыканскай выведкі баіцца, што Расея нарошчвае дыверсійную актыўнасць у Еўропе і можа рыхтавацца да магчымага канфлікту з NATO.
😡 Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду менскага «Дынама» пасля сканчэння сваёй дыскваліфікацыі
Да гэтага Баскаў узначальваў федэрацыю хакею Беларусі, але быў дыскваліфікаваны на 5 гадоў праз ціск на спартоўцаў і выкарыстанне сваёй пасады для падтрымкі Лукашэнкі.
Таксама ён падазраваўся ў датычнасці да смерці мірнага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі ў 2020-ым годзе. Гэтае забойства дагэтуль застаецца нераскрытым.
Разам з Баскавым у раду трапілі былы намеснік кіраўніка МУС Казакевіч і былы камандзір менскага АМАПу Дзмітрый Балаба.
Назіральная рада клуба – гэта орган, які займаецца бюджэтам, трансфернай палітыкай, прызначэннем трэнераў і мае ўплыў на фармаванне складу каманды.
🤔 А што, калі міліцыянты сапраўды будуць кантраляваць дамафоны?
😮 І ці праўда, што ацяпленне цяпер будуць уключаць раней, чым звычайна?
🤡 «Галоўны рэфарматар Беларусі» хоча пераменаў у адукацыі і медыцыне, а ягоных сямейнікаў заўважылі за чарговымі цёмнымі справамі
📺 Пра гэта і не толькі – глядзіце ў сённяшняй Студыі Белсату.
🇺🇦 Украіна ўвяла спецыяльны рэжым уздоўж мяжы з Беларуссю
На час ваеннага становішча людзям забаронены свабодны ўезд, знаходжанне, пражыванне і перамяшчэнне людзей у кіламетровай зоне ад беларускай мяжы.
Цяпер там абмежаваная любая дзейнасць, не звязаная з абаронай краіны і аховай мяжы.
Аналагічны рэжым ўведзены на мяжы з Расеяй.
🤦♂️ Людзі, якія ніколі не шукалі месца для паркоўкі, хочуць стварыць новыя праблемы тым, хто шукае
Не, улады не збіраюцца будаваць зручныя падземныя паркінгі, як ва ўсім свеце – яны хочуць зрабіць так, каб пакідаць машыну стала складаней. І ўсё гэта робіцца пад гучныя размовы пра клопат пра насельніцтва.
Што прапануе Лукашэнка і колькі гэта можа каштаваць кіроўцам, разбіраемся ў новым выданні праграмы «Навіны з будучыні».
🎥 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
edited
☀️«Нельга пазагараць»? Мянчанка праверыла на сабе, ці можна зрабіць гэта ў двары шматпавярховікаў
Яна выйшла пазагараць у двор ЖК «Парк Чалюскінцаў» і да яе прыйшла міліцыя – такое відэа з ёй апублікавала сведка падзеі. Пазней жанчына сама напісала, што нехта мэтанакіравана данёс на яе ў 102, але міліцыя ніякага злачынства ў яе сонечных ваннах не пабачыла.
Onliner заўважыў, што падобная сітуацыя адбываецца ўжо не першы раз. Раней «неабыякавы» карыстальнік Threads раскрытыкаваў жанчыну за тое, што яна загарае ў двары. У каментарах жанчыну тады падтрымалі.