Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 10.9%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 29 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢

☝️Беларуса асудзілі на 25 гадоў у Расеі Мацвей Кітоў, нібыта, рыхтаваў тэракт у Наварасійску па заданні Службы бяспекі Украіны. Так паведаміла прэс-служба Паўднёвага акруговага ваеннага суда. У лютым 2025 году ён, нібыта, атрымаў заданне ўчыніць выбух у пункце адбору кантрактнікаў у Наварасійску. І тады ж атрымаў інструкцыю па зборцы і актывацыі самаробнай выбохоўкі. Паведамляецца таксама, што за гэта атрымаў 805 долараў ЗША. Мацвею Кітову прысудзілі 25 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму з адбываннем першых пяці гадоў у турме, а таксама да штрафу ў памеры 300 тысяч расейскіх рублёў (каля 10,8 тысяч беларускіх рублёў). Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны. Таксама за кратамі ў Расеі застаюцца сама меней дзевяць грамадзянаў Беларусі, абвінавачаных у дыверсіях з прычыны супраціву вайне супраць Украіны. Яшчэ двое – ваеннапалонныя ваяры палка Каліноўскага, звестак пра іх няма ўжо больш за чатыры гады. ☝️

Views over time

01K2K10 Sep 19:4011 Nov 21:461.8K10 Sep 19:40: 0 views11 Nov 21:46: 1,840 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
10 Sep 2026, 19:400
11 Nov 2026, 21:461.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.