☝️Віцебская школьніца "ратавала" бацькоў за 130 тысяч рублёў і даехала да Менску на таксоўцы Ашуканцы па відэасувязі пераканалі дзяўчынку, што яе бацькі пад следствам і для іх выратавання трэба забраць з дому ўсе ашчаджэнні. Школьніца забрала грошы з дому, даехала на таксоўцы да Менску і пакінула іх у смеццевым кантэйнеры. Калі бацькі заўважылі знікненне, адразу звярнуліся ў міліцыю. Распачатая крымінальная справа. ☝️