Памёр вядомы грамадскі актывіст Генадзь Шэпелеў У 1990-я гады ён ладзіў беларускія імпрэзы ў Воршы, быў ініцыятарам і кіраўніком Караткевіцкага сплаву па Дняпры ад Воршы да Рагачова. У 1992 годзе на Крапівеньскім полі, дзе ўшаноўвалі памяць ваяроў, палеглых падчас Аршанскай бітвы, ён адным з першых прымаў прысягу на вернасць Беларусі. На ўгодкі Аршанскай бітвы патрыёт заўсёды прыязджаў на месца слыннай бітвы, нават калі ўлады забаранілі публічна адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы і бардаўскі фэст “Аршанская бітва”. На Крапівеньскім полі Генадзь Шэпелеў быў і сёлета. Праз некалькі дзён яго не стала праз хваробу сэрца. ☝️