☝️Сям'я з чатырох чалавек згарэла ва ўласным доме каля Смалявічаў Трагедыя здарылася каля 14:00 у вёсцы Высокія Ляды. Падчас тушэння прыватнага дому ратавальнікі знайшлі целы гаспадара, ягонай жонкі -- абодва 1956 года нараджэння і двух сыноў -- 1978 і 1981 гадоў нараджэння. Прычыны пажару і смерці людзей высвятляюцца. ☝️