Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 10.9%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 29 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢

☝️Чаму адвакат Дзмітрый Лаеўскі заставаўся ў Беларусі? Дзмітрый Лаеўскі бараніў Віктара Бабарыку, Максіма Знака і Алеся Бяляцкага. І ўжо даўно вядома, што ў Беларусі небяспечна заставацца тым, хто бароніць рэпрэсаваных. Чаму Лаеўскі заставаўся ў краіне, нягледзячы на відавочную пагрозу? Ягоны сябра Яўген Пыльчанка расказаў «Белсату», што матывавала Лаеўскага застацца ў Беларусі і што судовы вырак значыць для адвакатуры. «У яго былі і асабістыя прычыны – сямейныя, скажам так – заставацца ў Беларусі, – тлумачыць Пыльчанка. – З іншага боку, гэта была ягоная прынцыповая пазіцыя, таму што ён ніякіх злачынстваў не чыніў, ён не павінен быў з'язджаць. І ўвогуле, для чалавека нармальна менавіта заставацца ў краіне, якую ён любіць і дзе ён хацеў жыць» Адвакат Дзмітрый Лаеўскі быў асуджаны на тры гады калоніі за «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці» і «дыскрэдытацыю Беларусі». Праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным. ☝️

Views over time

01K2K10 Sep 19:5811 Nov 21:461.9K10 Sep 19:58: 0 views11 Nov 21:46: 1,900 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
10 Sep 2026, 19:580
11 Nov 2026, 21:461.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.