😡 Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду менскага «Дынама» пасля сканчэння сваёй дыскваліфікацыі Да гэтага Баскаў узначальваў федэрацыю хакею Беларусі, але быў дыскваліфікаваны на 5 гадоў праз ціск на спартоўцаў і выкарыстанне сваёй пасады для падтрымкі Лукашэнкі. Таксама ён падазраваўся ў датычнасці да смерці мірнага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі ў 2020-ым годзе. Гэтае забойства дагэтуль застаецца нераскрытым. Разам з Баскавым у раду трапілі былы намеснік кіраўніка МУС Казакевіч і былы камандзір менскага АМАПу Дзмітрый Балаба. Назіральная рада клуба – гэта орган, які займаецца бюджэтам, трансфернай палітыкай, прызначэннем трэнераў і мае ўплыў на фармаванне складу каманды.