Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 10.9%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 15 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. 🕊 Вежы-блізняты ў Нью-Ёрку адрадзіліся на некалькі хвілінаў Напярэдадні 25-й гадавіны тэрактаў 11 верасня ў начным небе над Нью-Ёркам з’явіліся знаёмыя абрысы разбураных вежаў Сусветнага гандлёвага цэнтру. У імпрэзе выкарысталі 2 977 дронаў – па адным у памяць пра кожнага загінулага. 💔 Зірніце!

  2. 🍰 Не праз грошы, і не праз славу. Праўладныя блогеры зладзілі скандал праз пушку пірожных Шасцёра праўладных блогераў і прапагандыстаў у Магілёве сабраліся на квіз, дзе выйгралі пакунак з 36 пірожных. Падзяліць прыз паміж сабой яны не змаглі. У выніку сварка праз прысмакі дайшла да абразаў, публічных абвінавачанняў, даносаў і нават заявы ў міліцыю па крымінальным артыкуле.

  3. 🕯 У Магілёве знайшлі мёртвымі мужа і жонку Цела 44-гадовага мужчыны заўважылі пад вокнамі шматкватэрнага дома, а ў кватэры выявілі цела ягонай 50-гадовай жонкі з колата-рэзанымі раненнямі. Паводле судовых экспертаў, мужчына, верагодна, загінуў у выніку падзення з вышыні, а жанчына – ад вострай страты крыві. Вядома, што напярэдадні вечарам супругі выпівалі. У сям'і было двое дзяцей – сын і дачка. Па месцы жыхарства і працы мужа і жонку характарызавалі станоўча.

  4. 🤖 Школьнік у Менску з дапамогай ШІ «абрабаваў» уласную кватэру Ён вырашыў разыграць маму і з дапамогай нейрасеткі стварыў фота, на якім нібыта злодзеі выносяць тэлевізар з іх кватэры. Жанчына паверыла ўбачанаму і выклікала міліцыю. Калі высветлілася, што рабавання не было, яе супакоілі: пакарання за ілжывы выклік не будзе, бо яна шчыра лічыла, што ў кватэры адбываецца злачынства.

  5. edited

    👀 Апошнія навіны за 9 хвілінаў Адваката Віктара Бабарыкі і Алеся Бяляцкага Дзмітрыя Лаеўскага асудзілі на тры гады, а былы палітвязень Анджэй Пачобут працягвае падарожнічаць па Беларусі. У Салігорску сілавікі ўчынілі страляніну падчас затрымання. А ў Горадні частка сцяны старога складу абрынулася проста на дарогу. Тым часам у краіне змяняецца надвор'е, а аўтобусныя зносіны з Літвой пакуль захоўваюцца. 💻 Гэтыя ды іншыя навіны глядзіце ў кароткім выданні на Белсаце

  6. edited

    🚨 Апраўдваючы дагляды ў школах, ОНТ заявіла, што ў беларускіх Горках сілавікі перадухілілі напад на першакласнікаў. Але насамрэч гэта было ў Расеі? 3 верасня ОНТ распавяло, што 17-гадовы хлопец з Дагестана нібыта рыхтаваў падлеткаў у горадзе Горкі да нападу на першакласнікаў з нажом, малатком і сякерай. Гэтую гісторыю пасля перадрукавалі іншыя медыя, і яна стала адным з аргументаў на карысць узмацнення кантролю ў беларускіх школах. Але высветлілася, што справа 17-гадовага жыхара Дагестана звязаная з расейскімі Горкамі-2 у Падмаскоўі.🙈 🔗 Як так атрымалася – чытайце ў матэрыяле 📌 Акдрыць спасылку ў Беларусі

  7. edited

    ⚖️ Былога гендырэктара «Камунаркі» асудзілі на несалодкі тэрмін Сяргею Анюхоўскаму прысудзілі 7 гадоў калоніі, штраф у 45 тысяч рублёў і забарону займаць пэўныя пасады на 5 гадоў. Яго прызналі вінаватым у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і атрыманні хабару: паводле абвінавачання, ён фальсіфікаваў паказнікі праекту па перапрацоўцы какава-бабоў і атрымліваў грошы ад пастаўшчыкоў абсталявання. Але перажываць за Анюхоўскага не варта: даволі часта лаяльныя рэжыму «кіраўнікі» выходзяць датэрмінова і пасля могуць узначальваць малаважныя або стратныя прадпрыемствы.

  8. +3

    🙊 Інтэрнэт рэагуе на галоўную навінку ўчорашняй прэзентацыі Apple Сабралі падборку мемаў з новым iPhone DUO.

  9. ◾️ Беларуса збілі да смерці перад фестывалем пад Пецярбургам 53-гадовы беларус Анатоль загінуў пасля збіцця ў намётавым лагеры, дзе рыхтаваліся да фестывалю Solar Systo Togathering непадалёк ад Выбаргу. У справе затрымалі трох мужчын, фестываль пасля трагедыі адмянілі.

  10. 💱 Курсы валютаў 10 верасня Долар і Еўра істотна праселі - згубілі адразу амаль па 4 капейкі. Расейскі рубель падрос на 1.8 капейкі за сотню. #курсывалютаў

  11. edited

    ▶️ Жывы эфір «Наш дзень» У Беларусі пачнуць уключаць ацяпленне па-новаму, таксама перамены чакаюць і беларусаў, якія шукаюць працу за мяжой. Тым часам у інтэрнэце горача абмяркоўваюць новы айфон і BelGee X50. Пра ўсё гэта глядзіце ў эфіры «Нашага дня». Таксама ў выданні: 📍 У Беларусі вынеслі прысуд усёй адвакатуры 📍 Бюракратыя перамагла: ліцэнзіі цяпер будуць патрабаваць паўсюль — ад дамафонаў да медыцыны 📍 Сардэчна запрашаем: замест гістарычнай спадчыны — «чырвоны турызм» Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

  12. edited

    ❗️ Палітзняволеныя Наста Кухта і Ірына Такарчук выйшлі на волю Паводле «Вясны», яны цалкам адбылі тэрмін. Анастасія Кухта – менская актывістка, асуджаная да 5 гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах і іншую грамадзянскую дзейнасць. З 2023 года адбывала пакаранне ў гомельскай ПК №4. Ірына Такарчук – маці былой палітзняволенай Вольгі Такарчук, затрыманая падчас рэйду на сваякоў палітвязняў. У 2024 годзе яе асудзілі да 3 гадоў калоніі за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

  13. ✈️ «Белавія» запусціла онлайн-вяртанне квіткоў Цяпер для добраахвотнага вяртання квітка не трэба ехаць у офіс «Белавія». Паслуга даступная толькі для рэзервавання, дзе квіток і дадатковыя паслугі аформленыя праз сайт авіякампаніі. Сума вяртання залежыць ад умоваў набытага тарыфу.

  14. 🔎 Дзе працуюць блізкія сваякі Ліліі Лукашэнкі – нявесткі дыктатара Як высветліла «Бюро», блізкія сваякі жонкі Віктара Лукашэнкі, працуюць у дзяржаўных структурах і кампаніях, звязаных з уплывовымі беларускімі бізнесменамі. 🔸 Яе сястра Іна Гарусава пачынала кар’еру ў сістэме адукацыі, але пазней перайшла ў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце, а затым – у вайсковую частку №08188, якую таксама звязваюць з ААЦ. 🔹 Пляменнік Ліліі і Віктара, Кірыл Гарусаў яшчэ ў 17–18 гадоў пачаў працаваць у кампаніі, звязанай з Dana Holdings і сямействам Карычаў – сербскімі бізнесменамі, набліжанымі да Лукашэнкі. З 2024 года ён працуе ў кампаніі з бізнес-імперыі набліжанага да Віктара Лукашэнкі Аляксандра Зайцава. 🔹 Яшчэ адзін іх пляменнік, Уладзіслаў Гарусаў, пачынаў у кампаніі, якая ўваходзіць у бізнес-імперыю Людмілы Няронскай – бізнесвумэн, звязанай з сям’ёй Віктара Лукашэнкі. Акрамя таго, Уладзіслаў гуляе ў хакейнай камандзе Віктара Лукашэнкі «Бастыён-2», дзе трэнерам працуе Дзмітрый Баскаў.

  15. 🫎 Лось раніцай заблукаў у Гомелі Незвычайнага госця заўважылі каля 7:30 раніцы на вуліцы Савецкай, недалёка ад ТЦ «Карусель». Відаць, жывёла спалохалася, апынуўшыся сярод гарадской мітусні. Гамельчукі паспелі зняць нечаканую сустрэчу на відэа.

  16. 🇨🇭Швейцарская пракуратура спыніла разгляд скаргі былой палітзняволенай Наталлі Хершэ Наталля Хершэ, якая была вызваленая дзякуючы намаганням швейцарскай дыпламатыі, звярнулася ў Генпракуратуру Швейцарыі са скаргай на злачынствы супраць чалавечнасці. Пракурор прызнаў, што ўмовы яе зняволення былі «надзвычай цяжкімі» і «часткова прыніжальнымі», але не палічыў іх катаваннямі — піша «Reform.nеws». Нагадаем, грамадзянка Беларусі і Швейцарыі Наталля Хершэ была асуджаная на 2,5 года калоніі за тое, што сарвала з амапаўца балаклаву. Пазней яе перавялі ў турму пасля адмовы шыць форму для сілавікоў. Усяго яна правяла за кратамі 17 месяцаў.

  17. 🚨 Лукашэнка хоча «ліцэнзаваць» дадатковую адукацыю дзяцей Пасля знішчэння ў краіне прыватнай сярэдняй адукацыі дыктатар заклікае ўзяць пад кантроль і дадатковую адукацыю. Паводле яго, гэта неабходна, каб «абараніць дзяцей ад усялякага роду прайдзісветаў». Раней чыноўнікі таксама агучвалі ідэю стварыць дзяржаўную «вітрыну» рэпетытараў. Паводле экспертаў, яна можа стаць абавязковай і выкарыстоўвацца для ідэалагічнага кантролю над настаўнікамі.

  18. ⚠️ Беларуса, які вярнуўся з Польшчы, асудзілі на 5 гадоў 31-гадовага Дзмітрыя Новікава, які апошнія гады працаваў у Польшчы, у Беларусі асудзілі за два ахвяраванні крыптавалютаю на гуманітарныя патрэбы беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Яго затрымалі 16 снежня 2025 года – прыблізна праз тры месяцы пасля вяртання ў Беларусь. А суд адбыўся ў траўні 2026 году. Ад 2019 года Новікаў працаваў у сэрвісе прагнозу надвор'я WindyApp, дзе кіраваў маркетынгавай камандай – піша «Наша Ніва» #Рэпрэсіі

  19. ❗️ У Горадні сцяна абрынулася на праезную частку – момант трапіў на відэа Падчас зносу старога склада частка сцяны вылецела за межы агароджы і абрынулася на дарогу. Абломкі пашкодзілі аўтамабіль. У «Гроднажылбудзе» заявілі, што небяспечная зона была агароджаная, а рух пешаходаў узгоднены з ДАІ.

  20. Older posts