🕯 У Магілёве знайшлі мёртвымі мужа і жонку Цела 44-гадовага мужчыны заўважылі пад вокнамі шматкватэрнага дома, а ў кватэры выявілі цела ягонай 50-гадовай жонкі з колата-рэзанымі раненнямі. Паводле судовых экспертаў, мужчына, верагодна, загінуў у выніку падзення з вышыні, а жанчына – ад вострай страты крыві. Вядома, што напярэдадні вечарам супругі выпівалі. У сям'і было двое дзяцей – сын і дачка. Па месцы жыхарства і працы мужа і жонку характарызавалі станоўча.